11-12 кастрычніка ў спартыўнай зале з басейнам Каменца прайшло VII адкрытае першынство СДЮШАР “Пушча” на кубак РАУС па барацьбе дзюдо. У спаборніцтвах прынялі ўдзел каля 250 барцоў з Брэста, Кобрына, Баранавічаў, Івацэвічаў, Давыд-Гарадка, Драгічына і Бярозы.
Упершыню спартыўнае свята стартавала пад гукі аркестра Камянецкай дзіцячай школы мастацтваў. Арганізатары спадзяюцца, што гукі фанфар стануць пастаяннымі спадарожнікамі ўжо стаўшага традыцыйным асенняга Кубка па дзюдо.
З прывітальным словам да гасцей звярнуліся старшыня райвыканкама Андрэй Пісарык, намеснік старшыні Дзяніс Шпак, начальнік аддзела адукацыі Віктар Грыцук і намеснік начальніка РАУС Віктар Лышчык.
Далей за справу ўзяліся дзюдаісты. На двух татамі за перамогу змагаліся як юнакі, так і дзяўчаты. Сярод камянчан парадавалі Артур Гаўрылавец (да 73 кг) – 1-е месца, Раман Маеўскі (да 60 кг) – 2-е месца і Станіслаў Гумбатаў (да 66 кг) – 3-е месца. Не абмінулі п’едэстал і дзяўчаты. Марыя Кавальчук не дала саперніцам ніводнага шанца: у катэгорыі да 57 кг яна заняла першае месца. Адзначу, што ўжо 14 кастрычніка на чэмпіянаце Брэсцкай вобласці, які праходзіў у Баранавічах, Марыя саступіла толькі ў фінале. Як вынік – другое месца. Тым не менш яна выканала нарматыў першага разраду.
Не магу не парадавацца за Валянціна Жука (да 66 кг) і Казіміра Карнешчука (да 55 кг). Абодва юнакі на другі дзень спаборніцтваў выйгралі ў сваіх вагавых катэгорыях. Блізкія да перамогі былі і Кірыл Целяціцкі (да 66 кг) – 2-е месца, Арцемій Ліцвінка (да 38 кг), Дзмітрый Леанюк (да 26 кг) і Дзмітрый Шаціла (да 66 кг) – усе занялі трэція месцы. Адметнай асаблівасцю другога дня стаў прыезд госця з Гайнаўкі (Польшча). Прадстаўнік спартыўнага клуба “Зубр” Якуб Астапчук азнаёміўся са спартыўнай базай, паназіраў за спаборніцтвамі. У СДЮШАР “Пушча” спадзяюцца, што ўжо з наступнага года наша першынство набудзе статус міжнароднага.
Не абышлося і без узнагарод. Усе прызёры адзначаны медалямі і граматамі СДЮШАР “Пушча”. Таксама ў шасці намінацыях спартсмены адзначаны кубкамі РАУС. Прыемна, што ў дзвюх імі сталі камянчане. За хуткі кідок Кубак атрымаў Раман Маеўскі, за волю да перамогі – Валянцін Жук.
СДЮШАР “Пушча” выказвае падзяку Камянецкай дзіцячай школе мастацтваў і РАУС за дапамогу ў правядзенні спаборнітваў.
Сяргей АЛЯШЧЭНЯ.
Фота аўтара
Это может быть интересно:
-
Об истории, сфере здравоохранения и иных насущных вопросах говорили сегодня в Высоком
-
В Каменецком районе проходит единый день информирования
-
Вместо телефонов – труд: воспитанники санаторной школы потрудились в Высоком
-
СИТУАЦИЯ С ВОДОЙ В БЕЛОВЕЖСКОМ. ЧТО ИЗВЕСТНО НА СЕГОДНЯ?
-
Спектакль “Паўлінка” ад Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў пакажуць у Каменцы