З такім заклікам звярталася да прахожых выстава, што размясцілася 12 чэрвеня каля Камянецкага Дома быту. Адкрыты прагляд літаратуры падрыхтавалі для камянчан супрацоўнікі раённай цэнтральнай бібліятэкі імя У.Ігнатоўскага.
Любімыя кнігі дзяцінства, новыя папулярныя выданні пераходзілі з рук у рукі. Любую з іх можна было ўзяць з сабой – бібліятэкары рабілі запісы на месцы. Платны фонд у гэты дзень выдаваўся бясплатна.
Прахожыя ахвотна ўдзельнічалі ў літаратурнай віктарыне і бліц-апытанні, а яшчэ абяцалі далучыцца да акцыі буккросінгу (калі адзін чалавек, прачытаўшы кнігу, пакідае яе ў грамадскім месцы, каб выданне знайшоў наступны чытач). Яна пройдзе заўтра на аўтастанцыі. Далучайцеся! Чытайце і перачытвайце!
Настасся НАРЭЙКА.
Фота Міколы ШУМА.
Это может быть интересно:
-
Израиль и США открыли ящик Пандоры, Иран объявил джихад. Главное о ситуации на Ближнем Востоке
-
БЕЗОПАСНО ЛИ В ВАШЕМ ДОМЕ? АКЦИЯ “ДОМ БЕЗ ПОЖАРА” ПРОШЛА НА КАМЕНЕТЧИНЕ
-
Папа Римский призвал не допустить «спираль насилия» из-за ситуации в Иране
-
Заявление Министерства иностранных дел Республики Беларусь в связи с обострением ситуации на Ближнем Востоке
-
МИД Беларуси решительно осудил эскалацию конфликта на Ближнем Востоке, в результате которой гибнут люди