“Цудоўны свет кветак”

IMG_2962дзяліўся сваімі таямніцамі  з кожным, хто завітаў на гэтым тыдні ў чытальную залу Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Так называлася выстава, арганізаваная тут па задуме бібліятэкара Людмілы Парафянюк. Жыхары горада і супрацоўнікі ЦРБ (Ганна Карачанцава, Таццяна Абрамчук, Ларыса Табольчык, Ларыса Мартысюк, Ларыса Хухлаева, Лідзія Давідовіч…) з ахвотай далучыліся да яе: сабралі краскі, знайшлі падыходзячыя вазы, стварылі кампазіцыі, прыдумалі назвы. “Бэзавы туман”, “Агонь жыцця”, “Выберы мяне”, “Рамонкавая рапсодыя”, “Пырскі шампанскага”, “Ілюзія”, “Знесеныя ветрам”…

Лепшы букет вызначаць не будуць, бо галоўная мэта выставы – наталіцца яркай, жывой прыгажосцю лета напярэдадні восені.

Да ўвагі наведвальнікаў бібліятэкі – часопісы для кветкаводаў.

Настасся НАРЭЙКА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий