Другі год запар ў межах Рэспубліканскай дабрачыннай навагодняй акцыі “Нашы дзеці” Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Жанна Стаціўка і дэпутат Брэсцкага абласнога і Камянецкага раённага Саветаў дэпутатаў, старшыня раённай арганізацый “Беларускага саюза жанчын” Алена Шаблінская дапамагаюць мнагадзетным няпоўным сем’ям.
Так, і 29 снежня “святочны дэсант” з падарункамі і віншаваннямі накіраваўся спярша ў Завадзькавічы, а пасля – у Свішчова. У першай з названых вёсак наведалі Мікалая Дуду, які адзін выхоўвае сына-школьніка. Нядаўна ў гэтай маленькай сям’і здарылася бяда – пажар у доме, на шчасце, тата і хлопчык не пацярпелі. Жанна Уладзіміраўна і Алена Іванаўна перадалі ім салодкі падарунак і рэчы, якія, безумоўна, спатрэбяцца. А яшчэ госці параілі тату звярнуцца па дапамогу, якую можа аказаць у такой няпростай сітуацыі дзяржава.“Мы не толькі возім людзям падарункі напярэдадні святаў, але і выяўляем іх праблемы, якія пасля дапамагаем вырашаць”, – зазначыла Жанна Стаціўка.
У Свішчове госці наведалі мнагадзетную сям’ю Астапук, дзе растуць трое дзяцей (яшчэ адзін сын ужо дарослы). Гасцінны дом запоўніўся цёплымі словамі і радасным дзіцячым смехам. А потым, пераадолеўшы сарамлівасць, маленькая Насцечка расказала наведвальнікам навагодні верш у падзяку за падарункі…
Дарэчы будзе зазначыць, што не засталася без увагі ў тыя перадсвяточныя дні і сям’я камянчаніна Рамана Сташэўскага, які адзін выхоўвае траіх дзяцей, – яе наведалі намеснік старшыні Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, старшыня абласной арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” Валянціна Пух і Алена Шаблінская.
Акрамя таго, кожны год праходзяць ранішнікі для дзяцей-інвалідаў у Каменцы і Высокім. “Усіх тых, хто не змог прыняць у іх удзел, мы наведаем дома да 15 студзеня. Без падарунка і ўвагі ніхто не застанецца!” – запэўніла Алена Іванаўна. Цеплыні і любові хопіць на ўсіх!
Настасся НАРЭЙКА.
Фота аўтара.

Это может быть интересно:
-
Израиль и США открыли ящик Пандоры, Иран объявил джихад. Главное о ситуации на Ближнем Востоке
-
БЕЗОПАСНО ЛИ В ВАШЕМ ДОМЕ? АКЦИЯ “ДОМ БЕЗ ПОЖАРА” ПРОШЛА НА КАМЕНЕТЧИНЕ
-
Папа Римский призвал не допустить «спираль насилия» из-за ситуации в Иране
-
Заявление Министерства иностранных дел Республики Беларусь в связи с обострением ситуации на Ближнем Востоке
-
МИД Беларуси решительно осудил эскалацию конфликта на Ближнем Востоке, в результате которой гибнут люди