Хто ў фінале наймацнейшы? Хадасы! Хадасы!

1 00318 красавіка ў Каменцы прайшло першынство раёна па футболе сярод дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства “Скураны мяч”. Выяўлялі ж лепшага вучні базавых школ.

У паўфінальных паядынках стаўская і хадасоўская каманды перайгралі з мінімальнай перавагай футбалістаў з Каленкавічаў і Навасёлак адпаведна. А ў галоўным матчы дружына з Хадасоў упэўнена разабралася з апанентам са Ставаў – 3:0. Перамогу здабывалі Раман Белецкас, Андрэй Красоўскі, Павел Шонія, Антон Белецкас, Дзмітрый Фісюк, Герасім Гучэнка, Максім Шкута, Ілья Кунц, Іван Усаў, Андрэй Тарасюк, Максім Малахаў, Дзмітрый Пратасевіч, Андрэй Кліве і Дзмітрый Красоўскі.

У “маленькім” фінале з лікам 2:1 перамогу над футбалістамі з Каленкавічаў атрымалі навасёлкаўскія вучні і занялі трэцяе месца.

Сяргей АЛЯШЧЭНЯ.

Добавить комментарий