За 2011 год суд раёна разгледзеў 178 крымінальных спраў (з вынясеннем прыгавораў – 160), з іх 40 – па крадзяжах, 28 – за парушэнні правілаў дарожнага руху, 14 – злачынствы супраць жыцця і здароўя, 8 – хуліганствы, 6 – грабяжы. Прызначаны пакаранні: 54 чалавекі да абмежавання, а 36 – да пазбаўлення волі, 21 – да арышту, 14 – да грамадскіх работ і 10 – да штрафаў.
Таксама разгледжана 1075 грамадзянскіх спраў, з іх найбольш (126) – аб скасаванні шлюбаў і 116 – аб утрыманні аліментаў, а таксама 2133 адміністрацыйныя справы.
Ніжэй – аб некаторых крымінальных справах.
Сякера як аргумент?
Гэтае злачынства было ўчынена на тэрыторыі зернесклада ў Каленкавічах. Вагаўшчыца зрабіла заўвагу работніцы склада, якая напярэдадні не выйшла на працу. Аб канфлікце даведаўся сужыцель апошняй і вырашыў “разабрацца”. Да таго ж ён быў нецвярозы, дзе-хто са сведкаў адзначыць на судзе, што той “заступнік” сваёй сужыцелькі хістаўся. А потым зняў з веласіпеда сякеру, падышоў да вагаўшчыцы і з пагрозамі забойствам размахваў сякерай над галавой жанчыны. Тая ад страху страціла прытомнасць.
На выязным пасяджэнні суда раёна падсудны прызнаў сваю віну, аднак спрабаваў апраўдаць свае паводзіны: маўляў, сякерай не размахваў, пагрозы забойствам не выказваў, хацеў толькі напалохаць вагаўшчыцу, таму размаўляў з ёю “павышаным тонам”. Аднак, сведкі канфлікту расказалі пра тое, што адбылося, ва ўсіх дэталях. Былі ўлічаны абцяжарваючыя абставіны: гэты 37-гадовы мужчына ў той момант знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, ён быў раней неаднаразова судзімы, і ў яго дзеяннях адзначаны рэцыдыў злачынстваў. Прыгавор суда такі: прызначыць падсуднаму за пагрозу забойствам пакаранне – арышт тэрмінам на 4 месяцы.
За дружбу піў, сябра пабіў…
У той дзень 28-гадовы жыхар Высокага сустрэў на вуліцы свайго сябрука, які ішоў на работу. І адразу ж вырашылі… выпіць вінца. Купілі дзве бутэлькі, пайшлі на кватэру да апошняга. Здалося мала, дабавілі яшчэ бутэльку гарэлкі. З якой такой нагоды Уладзімір нанёс удар бутэлькай па галаве Алегу, невядома. З шыі пацярпелага пацякла кроў, ён упаў. У той момант зайшла ў тую кватэру дома па вуліцы Будаўнікоў суседка, яна і выклікала хуткую дапамогу. Згодна з заключэннем экспертызы, цялесныя пашкоджанні, якія нанёс падсудны, аднесены да цяжкіх.
Суд раёна, з улікам усіх абставін (на ўтрыманні падсуднага двое малалетніх дзяцей, пацярпелы прасіў не караць падсуднага) вынес пакаранне: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 3,5 года. Невядома, якія адносіны цяпер будуць паміж гэтымі высакаўчанамі. Але, пэўна, меў рацыю паэт, калі пісаў: “Дружба – гэта не разам выпіць…”
Галіна ПРЫХОЖКА,
старшыня суда раёна;
Іна АРЛОВА,
кансультант суда раёна
Это может быть интересно:
-
РАСПИСАНИЕ БОГОСЛУЖЕНИЙ В ХРАМАХ КАМЕНЦА
-
График плановых отключений электроэнергии в Каменецком районе
-
С 1 июля 2025 года в Беларуси изменяется порядок выплаты пенсий и пособий через банки
-
Депутат и учитель истории приняли участие в создании книги «Неизвестные страницы войны»
-
Третья мировая. ФК «Нива» упускает победу над «Осиповичами»