Хет-трик перевесил дубль

17 чэрвеня стаў “чорным” у гісторыі галандскага футбола. У гэты дзень зборная краіны пацярпела трэцяе паражэнне запар і ўслед за расіянамі адправілася дадому. А былі аднымі з фаварытаў у групе, якім прарочылі, як мінімум, выхад у адну чацвёртую.
У раёне ж гэты дзень быў азнаменаваны матчамі другога тура чэмпіянату раёна, у якім таксама былі свае няўдачнікі. Але аб усім па парадку.
У Высокім мясцовая каманда прымала гасцей з Войскай. Усе галоўныя падзеі ў матчы разгарнуліся ў другім тайме. Першымі забілі высакаўчане. Вызначыўся Андрэй Каралюк. Затым два мячы сапернікам адгрузілі футбалісты “Агра-Зарэчча”. Спачатку, пасля ўдару са штрафнога, гол у актыў запісаў Раман Іванюковіч, а затым булітны выхад рэалізаваў Сяргей Шульжык.
“Аграпрадукт” у Высокім учыніў разгром “Стаўскаму” (5:1). У першым тайме “алейнікі” двойчы капітулявалі апанентаў (галы ў актыве Андрэя Пархуціча і Сяргея Асійчука). У пачатку другога тайма Юрый Быковіч узнавіў інтрыгу (2:1), але стрэлы Андрэя Пархуціча, Сяргея Асійчука і Андрэя Ярашука дабілі гасцей. Лік мог быць і буйнейшы, але не адзін раз выратаваў галкіпер “Стаўскага” Юрый Астапук.
Ледзь не апраставалосіўся адзін з прэтэндэнтаў на чэмпіёнства ФК “Ніва”. Чакалася, што “Камянецкая Пушча” з Дзмітровіч, якая наведалася ў Доўбізна, будзе біта па ўсіх пунктах. Але гульня склалася інакш. Мінімальная перамога “Нівы” 4:3, якая па ходу сустрэчы нават саступала 0:1. У “пушчанцаў” забівалі Міхаіл Чурак, Іван Стасюк і Арцём Фісюк (пенальці). У ніваўцаў другі матч запар актыўнічаў Сяргей Васілюк, і нездарма – зноў дубль.
У Каменцы аднайменная каманда перайграла гасцей з Белавежскага (4:1). Пачатак разгрому паклаў, не здзіўляйцеся, менавіта варатар белавежцаў. Гэта ён не справіўся з не выклікаючым пагрозы ўдарам Аляксандра Маркава. А яшчэ ў камянчан вызначыліся Дзяніс Абрамчук двойчы (адзін – з пенальці) і Максім Качалюк. У белавежцаў – Ігар Палажэвец скарыстаўся памылкай варатара камянчан на выхадзе.
У Ставах “Каленкавічы” амаль пакарылі “Апошні рубеж”. Пасля першага тайма яны вялі 2:1. Але хет-трык Максіма Жыгала аказаўся больш важкі, чым дубль Сяргея Шчасюка з Каленкавічаў. Адзначу, што чатыры з пяці галоў у матчы забівалі галавою і адзін – з пенальці.
ВЫНІКІ 2 ТУРА: ФК “Высокае” – “Агра-Зарэчча” – 1:2, “Аграпрадукт” – “Стаўскі” – 5:1, ФК “Каменец” – “Белавежскі” – 4:1, “Апошні рубеж” – “Каленкавічы” – 3:2, ФК “Ніва” – “Камянецкая Пушча” – 4:3.

* * *
На мінулым тыдні былі згуляны матчы сёмага тура чэмпіянату Брэсцкай вобласці па футболе. Вынікі несуцяшальныя. Усе тры прадстаўнікі нашага раёна пацярпелі паражэнні. “Ніва” у гасцях саступіла “Блэк-Рэд-Уайт” з Брэста з лікам 1:3. Трапным ударам у “ніваўцаў” адзначыўся Іван Назарук. “Усход” у гульні з ФК “Маларыта” так і не змог прабіць галкіпера гаспадароў і пацярпеў чарговае паражэнне 0:3. “Аграпрадукт” у Высокім прымаў “Пружаны”. Прайграючы па ходу сустрэчы 1:3 (на 8-й хвіліне Дзяніс Раманюк вывеў гаспадароў наперад), “алейнікі”, здавалася, могуць зачапіцца за нічыю (выправілі становішча Артур Канапацкі і Сяргей Асійчук), але ў канцоўцы двойчы прапусцілі. Вынік 5:3 на карысць пружанцаў.

* * *
18-20 чэрвеня ў Жодзіне прайшла рэспубліканская спартакіяда школьнікаў сярод юнакоў і дзяўчат 1998-1999 гадоў нараджэння. Выступілі і выхаванцы СДЮШАР “Пушча” Павел Мартысюк (46 кг), Станіслаў Гумбатаў (66 кг), Артур Гаўрылавец (73 кг) і Яўгенія Радчанкава (63 кг). Больш удала адбароліся Павел і Яўгенія – у іх другое і трэцяе месцы адпаведна. У Станіслава пяты вынік, у Артура – сёмы.

Сяргей АЛЯШЧЭНЯ

Добавить комментарий