Недалёка той час, калі мне споўніцца 55 гадоў. Куды звярнуцца, каб адмовіцца ад пенсіі?
Аляксандра Іванаўна, г.Высокае.
Намеснік начальніка аддзела пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена ПЯТРЭНКА патлумачыла:
– Вы можаце нікуды не звяртацца. Не афармляйце пенсію і працуйце далей. Калі захочаце атрымліваць пенсію, прыйдзеце ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацабароне з пашпартам і неабходнымі дакументамі. Па дакументах будзе бачна, калі Вам споўнілася 55 і калі Вы звярнуліся да нас. Ёсць і другі варыянт. Можна аформіць пенсію ў 55 гадоў, на Вас завядуць пенсійную справу. Але Вам патрэбна будзе напісаць яшчэ і заяву аб адмове ад атрымання пенсіі. Калі Вы аформілі пенсію і потым адмовіліся, дык зарплата, якую б Вы ні атрымлівалі ў далейшым, на індывідуальны каэфіцыент заробку ўплываць не будзе. У гэтым выпадку на павелічэнне пенсіі будзе ўплываць толькі Ваш стаж.
Это может быть интересно:
-
В Каменце пройдут игры Чемпионата Республики Беларусь по баскетболу
-
Израиль и США открыли ящик Пандоры, Иран объявил джихад. Главное о ситуации на Ближнем Востоке
-
БЕЗОПАСНО ЛИ В ВАШЕМ ДОМЕ? АКЦИЯ “ДОМ БЕЗ ПОЖАРА” ПРОШЛА НА КАМЕНЕТЧИНЕ
-
Папа Римский призвал не допустить «спираль насилия» из-за ситуации в Иране
-
Заявление Министерства иностранных дел Республики Беларусь в связи с обострением ситуации на Ближнем Востоке