Любоў Цан родам з Украіны, прафесію атрымала ў Расіі, а замуж выйшла на Камянеччыне. З будучым мужам сустрэлася ў Мікалаеве, калі працавала ў тагачасным калгасе “Колас”. Ужо больш за дзесяць гадоў жывуць і працуюць у Хадасах: Віктар – механізатар, Любоў – галоўны ветурач гаспадаркі. Старшыня “Хадасоў” Уладзімір Федаровіч з павагай гаворыць пра сям’ю, бо і справу сваю знаюць, і з людзьмі ўмеюць ладзіць.
Разам з Любай гадоў пятнаццаць назад на Камянеччыну прыехала яе сястра, а праз некалькі гадоў – і другая (перабралася з Расіі, з Цвярской вобласці). Яны жывуць у Дзмітровічах, абедзве маюць сельскагаспадарчыя прафесіі. Такім чынам трое сясцёр апынуліся побач. Тут маюць работу, жыллё, тут нарадзіліся дзеці. Дарэчы, Віктар і Любоў гадуюць сыноў-двайнятак, якія пойдуць ужо ў пяты клас. Сямейныя радасці і гаспадарчыя турботы пераплятаюцца ў агульным надзённым набытку…
Галіна НОВІК.
Это может быть интересно:
-
Пятага сакавіка сёлета Кандрату Крапіве споўнілася б 130 гадоў
-
Комментарий сенатора Александра Карпицкого, главного врача Брестской областной клинической больницы
-
Первое заседание ОПЦ в Каменце: конкретно, предметно и по делу
-
Плачет вся Каменецкая библиотека: прощай, мурлыка
-
Две школы каменецкого района стали участниками «звездного» эксперимента