Ноччу 18 снежня ў пункце пропуску “Пясчатка” брэсцкія пагранічнікі сумесна з супрацоўнікамі мытні правялі спецыяльны надгляд аўтамабіля “Фіят”, які ехаў з Беларусі ў Польшчу. У выніку пад днішчам транспартнага сродку былі выяўлены самаробныя тайнікі, доступ да якіх ажыццяўляўся праз салон аўтамабіля шляхам дэмантажу. У іх былі схаваны 2600 пачкаў цыгарэт “Вайс Ройс” з акцызнымі маркамі РБ.
Прадметы адміністрацыйна-мытнага правапарушэння належалі часова беспрацоўнай 40-гадовай камянчанцы і былі канфіскаваны. Сума ацэнкі цыгарэт склала каля 18 млн. руб., аўтамабіль таксама канфіскаваны да рашэння суда і ацэнены ў 35 млн. беларускіх рублёў.
Это может быть интересно:
-
Получил второе гражданство – сообщи!
-
В ходе совместного рейда контролирующих органов выявлены нарушения перевозки пассажиров
-
По инициативе одной из партий в Минске прошла диалоговая площадка
-
С 27 ноября по 5 декабря ГАИ Каменетчины проведет республиканскую профилактическую акцию «Меняй свой стиль на зимний!».
-
ОАО «Александрия-Агро»: Готовы к новым вызовам!
1 thought on ““Фіят” не прайшоў надгляд”
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.
к успеху шла!