20-21 красавіка ў Беларусі адбудзецца чарговы «Фэст экскурсаводаў», прымеркаваны да Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў, які адзначаецца ва ўсім свеце 18 красавіка па ініцыятыве ЮНЭСКА вось ужо 30 год.
“Фэст экскурсаводаў” узнік у 2009 годзе з мэтай пазнаёміць жыхароў канкрэтных рэгіёнаў, гарадоў, вёсак, раёнаў і нават вуліц з тымі помнікамі, побач з якімі яны жывуць і ходзяць кожны дзень. У свядомасці чалавека часта ёсць ўпэўненасць, што, жывучы на адным месцы досыць доўга, ўсё пра яго ведаеш і нічога цікавага побач няма. І менавіта ў гэтым хаваецца прычына занядбанасці шматлікіх гістарычных будынкаў. “Адкрыць вочы” мясцовым жыхарам – вось што можа паспрыяць захаванню і адраджэнню таго ці іншага помніка!
«Фэст экскурсаводаў» – гэта шэраг бясплатных экскурсій па найцікавейшых мясцінах, па небанальных маршрутах і тэмах, якія будуць праведзены на працягу 2 дзён па розных кутках Беларусі. Кожны год мы спрабуем данесці інфармацыю пра бясплатныя экскурсіі менавіта да жыхароў тых раёнаў і вуліц, дзе яны будуць адбывацца.
«Фэст экскурсаводаў» – гэта адкрытая акцыя.
Шаноўныя сябры! Неабыякавыя краязнаўцы і экскурсаводы, гісторыкі і архітэктары, настаўнікі і супрацоўнікі музеяў, турфірмаў, раённых аддзелаў культуры!
Прапануйце свае цікавыя пешаходныя маршруты! Падрыхтуйце тэму, якую вам даўно карцела раскрыць, але не было на яе камерцыйнага заказу. Ахвяруйце некалькімі гадзінамі, каб падзяліцца сваімі ведамі з тымі, хто хацеў бы больш даведацца пра родныя мясціны.
Мы шукаем актыўных людзей у абласных і раённых цэнтрах, мястэчках і вёсках для дапамогі ў арганізацыі сваіх міні- (а можа і не міні) Фэстаў у рэгіёнах. У Мінску за 2 дні праводзіцца больш за 30 экскурсій. Нам бы хацелася, каб іншыя мясціны Беларусі не адставалі ў гэтай справе. Калі Вы займаецеся даследаваннем гісторыі свайго горада, мястэчка, падзяліцеся ёю з тымі, хто жыве побач з Вамі!
Патэлефануйце ці напішыце нам – паведаміце пра сваё жаданне арганізаваць ці правесці экскурсію – і мы апублікуем яе ў агульным спісе экскурсій “Фэста экскурсаводаў”, які будзе размешчаны на буйнейшых інтэрнэт-парталах і ў друкаваных СМІ!
Будзем рады бачыць сярод удзельнікаў Фэста і турыстычныя прадпрыемствы. Дадайце ў агульны спіс сваю бясплатную экскурсію! Гэта дазволіць большай колькасці людзей лепш даведацца пра сваю малую Радзіму, а вам зробіць неблагую рэкламу.
У гэтым годзе ў межах Фэста будуць распрацаваны і праведзены экскурсіі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў Мінску. Мы паспрабуем раскрыць тэму, якую ў якасці «гадавой» прапанаваў міжнародны камітэт ICOMOS – ахова помнікаў адукацыі. Правядзём некалькі экскурсій для маленькіх дзетак, распрацуем адмысловыя маршруты для веласіпедных экскурсій, арганізуем гістарычныя вандроўкі па самых старых храмах. Дый шмат чаго яшчэ цікавага…
Мы адкрытыя да супрацоўніцтва і чакаем новых удзельнікаў з цікавымі ідэямі!
20-21 красавіка ў Беларусі адбудзецца чарговы «Фэст экс-курсаводаў», прымеркаваны да Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў, які адзначаецца ва ўсім свеце 18 красавіка па ініцыятыве ЮНЭСКА вось ужо 30 год.

Это может быть интересно:
-
Фоторепортаж. В Каменце прошло мероприятие «Наш животновод»
-
В Каменецком районе продолжается череда субботников по благоустройству
-
ОГАИ КАМЕНЕЦКОГО РОВД ПРИВЕЛИ СТАТИСТИКУ ДТП В РАЙОНЕ
-
Пенсионерке из Каменецкого района в телеграм посредством видеосвязи позвонил”сотрудник ДФР”
-
Акция «Поздравь боевую подругу» проходит на Каменетчине