Фермы Камянеччыны

PB203489У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.12.2011г. №1798, у раёне былі прадугледжаны рэканструкцыя і капітальны рамонт 12-і малочнатаварных фермаў. У адпаведнасці з рашэннем Брэсцкага аблвыканкама да гэтага спіса дадалі 13-ю. Такім чынам, у раёне за кошт уласных сродкаў былі рэканструяваны 13 МТФ.

На сённяшні дзень у эксплуатацыю ўведзены ўсе названыя аб’екты: малочнатаварныя фермы “Чарнакі” (ААТ “Новы шлях”), “Навасёлкі” (ААТ “Усход-Каменец”), “Падомша” (ААТ “Камянецкая пушча”), “Праходы” (СВК “Хадасы”), “Ліпна” (ААТ “Агра-Зарэчча”), “Абяроўшчына-1” і “Абя­роўшчына-2” (ААТ “Белавежскі”), “Лешня” (ААТ “Агра-Турна”), “Макарава” (ААТ “Макарава-Агра”), “Лашэвічы” (ААТ “Відамлянскае”), “Амелянец” (СВК “Агра-Ніва”), “Ставы” (СВК “Стаўскі”), “Агароднікі” (ААТ ”Александрыя-Агра”). Усяго на рэканструкцыю затрачана больш за 51 млрд. руб., з іх крэдытныя сродкі – амаль 20 млрд. руб., уласныя – амаль 26 млрд. руб., іншыя крыніцы – больш за 5 млрд. руб.

У рамках Рэспубліканскай праграмы развіцця малочнай галіны ў 2011-2015 гадах у раёне працягвалі будаўніцтва чатырох малочнатаварных фермаў (“Пяскі” – ААТ “Александрыя-Агра”, “Каленкавічы”, “Турна”, “Хадасы”). На будаўніцтва дадзеных аб’ектаў былі выдзелены амаль 57 млрд. руб. Усе яны асвоены на 100%. Акрамя таго, у мінулым годзе на МТФ “Хадасы” выдзелены крэдытныя рэсурсы – амаль 6 млрд. руб. У эксплуатацыю ўжо ўведзены фермы ў Каленкавічах і 1-ы пускавы комплекс у Турне. Астатнія два аб’екты будуць уведзены ў эксплуатацыю ў бягучым годзе.

Павел ФІГОЛЬ,

галоўны спецыяліст

па будаўніцтве ўпраўлення

сельскай гаспадаркі

і харчавання райвыканкама.

Добавить комментарий