У час нарады па ўдасканаленні механізма гаспадарання ў АПК, якая адбылася на пачатку кастрычніка, Аляксандр Лукашэнка зноў нагадаў, што летась не былі выкананы заданні Дзяржпраграмы развіцця сяла з 2011 па 2015 гг. па вытворчасці мяса, малака. Было падкрэслена, што непакоіць рэалізацыя найважнейшых інвестпраектаў у галіне сельскай гаспадаркі, у т. л. па мадэрнізацыі ў Беларусі 1200 малочнатаварных фермаў за кошт сродкаў гаспадарак.
На Камянеччыне было запланавана рэканструяваць 13 фермаў. Пяць з іх ужо ўведзены ў эксплуатацыю, астатнія ўвойдуць у строй да канца бягучага года. Новае будаўніцтва – гэта чатыры малочнатаварныя фермы. Першыя пускавыя комплексы дзвюх з іх (у “Каленкавічах” і “Агра-Турне”) будуць здадзены сёлета, а ў наступным годзе будаўніцтва цалкам завершыцца і ў “Александрыі-Агра”, “Хадасах”.
Які статак запаўняе рэканструяваныя фермы з сучасным абсталяваннем, якіх “навасёлаў” прычакаюць новыя фермы? Цана пытання: дзяржава чакае аддачы…
Гаворка з галоўным спецыялістам па жывёлагадоўлі райсельгасхарча Аляксандрам Каржом пачалася з “будзённага” факта.
– Давялося неяк у размове з кіраўніком гаспадаркі пачуць наступнае: “Жывёлу для новай фермы ўжо адбіраем на другіх фермах – так і запоўнім…” Як ставіцеся да такой практыкі?
– Не сакрэт, што племянная жывёла каштуе надзвычай дорага. Таму дойныя статкі фарміруюцца сваімі сіламі за кошт адбору, правільнай племянной работы праз штучнае асемяненне. Залог якасці будучага статка – разумная гадоўля цялят, зноў жа паводле сучасных тэхналогій. Крыніца камплектавання матачным пагалоўем – адбор высокапрадуктыўнай жывёлы, у тым ліку нецеляў ўласнага аднаўлення. І тая мэтавая работа – пастаянная. Разам з тым новае абсталяванне, новыя ўмовы ўтрымання жывёлы, удасканаленне кармавой базы таксама спрыяюць прадуктыўнасці статка. Да таго ж для мадэрнізаваных фермаў мэтанакіравана рыхтуюцца і спецыялісты – заатэхнік, ветурач, загадчык фермы. Вынік будзе відавочным.
– Ці ўмешваецеся ў працэс камплектацыі жывёлай рэканструяваных ці новых фермаў?
– У гаспадарках добра ведаюць сітуацыю “знутры”, сочаць за рухам статка, зацікаўлены ў выніках – таму лічым за лепшае не ўмешвацца ў гэты працэс. Іншая справа, калі па просьбе гаспадарнікаў гэта робяць супрацоўнікі племстанцыі.
– Якой у ідэале бачыцца арганізацыя племянной работы ў гаспадарках?
– Па-першае, неабходны заатэхнік-селекцыянер, які вядзе сістэматызаваную работу з радаслоўнай кожнай жывёліны, мае дакладную заатэхнічную інфармацыю аб паходжанні, прадуктыўнасці, баніціроўцы статка, – уся тая дакументацыя апрацоўваецца на камп’ютары, яна пастаянна “пад рукой”, дазваляе бачыць увесь статак цалкам і жывёліну ў ім – асобна. Надзвычай важна цеснае супрацоўніцтва гаспадарнікаў з племстанцыяй.
– Якія з гаспадарак раёна можна назваць як прыклад такой работы?
– Найперш – “Белавежскі”, дзе на ўсіх фермах так званая база буйной рагатай жывёлы – маю на ўвазе ўсю заатэхнічную дакументацыю – адпавядае патрабаванням сённяшняга дня. Някепска наладжана гэта работа і ў “Александрыі-Агра”. Чым больш увагі будучаму статку сёння, тым хутчэй акупяцца затраты на мадэрнізацыю фермаў, тым ніжэй будзе сабекошт прадукцыі. Нездарма кажуць: кінеш ззаду – знойдзеш спераду.
– Якія новыя тэхналогіі прымяняюцца цяпер для ўдасканалення парод у таварнай жывёлагадоўлі?
– Для паляпшэння прадуктыўнасці выкарыстоўваецца семя быкоў замежнай селекцыі галшцінскай пароды. “Брэстплемпрадпрыемства” мае сваю племянную ферму ў Баранавіцкім раёне, дзе ўтрымліваюцца гэтыя быкі, а іх семя цэнтралізавана, праз племстанцыі, набываюць гаспадаркі. У фарміраванні дойнага статка выкарыстоўваецца толькі штучнае апладненне. Калі параўнаць цяперашнія надоі, скажам, з тымі, што былі гадоў дзесяць назад, дык розніца адчувальная. А рэзервы яшчэ немалыя.
Той, хто робіць стаўку на сучасныя тэхналогіі, мадэрнізуе фермы, нягледзячы на ўзрушэнні ў фінансавай сістэме, будзе ў выйгрышы. Такія фермы – гэта энергазберагаючыя тэхналогіі, канцэнтрацыя вытворчасці і зніжэнне страт. Закупачныя цэны на малако ўзрастаюць, асабліва дорага цэніцца малако класа “экстра”– больш за 3 мільёны рублёў за 1 тону. Атрымаць малако такой якасці можна толькі на сучаснай ферме.
Падрыхтавала
Это может быть интересно:
-
О геноциде белорусского народа говорили со школьниками в Турнянской СШ
-
Цель Украины — переворот в Беларуси. Подробности тайной сходки беглых
-
В Беларуси закрепляются новые избирательные цензы для кандидатов в президенты
-
Как решить «детский» вопрос мирно?
-
ИНВОЛЮЦИЯ: ЖИЗНЬ ВЗАПЕРТИ ДЕЛАЕТ ИЗ ЧЕЛОВЕКА ОБЕЗЬЯНУ. НАГЛЯДНЫМ ПРИМЕРОМ ДЕЛЯТСЯ СОСЕДИ