“У школу з Добрым сэрцам”!

1Дабрачынная акцыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі пад такой назвай праходзіць з 1 жніўня па 15 верасня ва ўсёй рэспубліцы. Не стаў выключэннем і Каменец.

21 жніўня прадстаўнікі райкама гэтага грамадскага аб’яднання, валанцёры з СШ №1 г.Каменец (атрад “Юверс”), выйшлі на вуліцы горада з заклікам дапамагчы дзецям, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, падрыхтавацца да новага навучальнага года. Кожны неабыякавы мог набыць канцылярскія прылады, спартыўныя тавары, адзенне, абутак, вучэбныя дапаможнікі і іншыя рэчы, што спатрэбяцца школьніку, і перадаць іх БРСМаўцам. Далей рэчы накіруюць выхаванцам Пелішчанскага сацыяльнага прытулку і дзецям з няпоўных сем’яў.

Людзей, што далучыліся да акцыі, было нямала. Усім ім арганізатары вельмі ўдзячныя, а асабліва – камянчаніну Дзянісу Якімовічу, які зрабіў самы важкі ўклад у дабрачынную справу.

Акцыя працягваецца. Кожны можа далучыцца да яе. Калі ў бліжэйшы час да Вас на вуліцы падыдуць валанцёры з просьбай дапамагчы сабраць партфель для дзіцяці, не адмаўляйце ім! Акрамя таго, школьныя рэчы можна прынесці ў раённы камітэт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі па адрасе: г.Каменец, вул.Брэсцкая, 28, каб.7, тэл. 2-29-86.

Далучайцеся! З Добрым сэрцам лягчэй жывецца.

Добавить комментарий