На пачатку навучальнага года ў нашым раёне чакаецца папаўненне педагагічнага саставу маладымі настаўнікамі. Дзяўчаты і юнакі, якія свядома абралі сваю прафесію, атрымалі статус маладых спецыялістаў і будуць рыхтаваць да самастойнага жыцця новае пакаленне. Больш падрабязна аб гэтым распавядае начальнік аддзела адукацыі раённага выканаўчага камітэта Віктар Грыцук:
– Штогод у Камянецкі раён размяркоўваецца 30-40 маладых спецыялістаў-настаўнікаў. Сёлета іх 27. Але лічба гэтая можа вар’іравацца ў сувязі з пераразмеркаваннем некаторых з іх. У асноўным гэта жыхары нашага раёна. Адсюль упэўненасць, што яны застануцца тут надоўга. А поспех у працы, як вядома, – стабільнасць кадраў. І ў нашых школах 50-70 працэнтаў педагагічнага саставу – ураджэнцы Камянеччыны. Хоць сёлета прыехалі маладыя настаўнікі і з Пінскага, Бярозаўскага раёнаў.
У новым навучальным годзе да працы ў школах раёна прыступяць настаўнікі пачатковых класаў, нямецкай мовы, матэматыкі, фізікі і інфарматыкі, таксама трое настаўнікаў біялогіі і двое – гісторыі. Гэта выпускнікі Брэсцкага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, Баранавіцкага ўніверсітэта і Пінскага індустрыяльна-педагагічнага каледжа. Выпускнікі гэтых навучальных устаноў будуць працаваць у Пелішчы, Доўбізне, Пагранічнай, Высокім, Белавежскім, Войскай, Турне, Відамлі. Пытанне аб забеспячэнні жыллём маладых спецыялістаў таксама вырашана, хоць пакуль яно толькі здымнае.
Маладыя педагогі змогуць азнаёміцца падрабязна са сваімі абавязкамі Настаўніка на педагагічнай канферэнцыі, якая адбудзецца 28 жніўня. Тут будуць абмяркоўвацца і якасць адукацыі як важны фактар станаўлення маладога пакалення, і адаптацыя дзяцей да сучаснага жыцця, і тое, як правільна дапамагчы ім з’арыентавацца ў выбары будучай прафесіі, і шмат іншага. Таксама адбудзецца традыцыйнае ўшаноўванне маладых спецыялістаў, дасведчаныя калегі дадуць ім свой наказ на працоўны шлях.
Акрамя таго, у адну з вераснёвых пятніц будзе праведзены вечар-пасвячэнне ў маладыя спецыялісты. Канцэртная праграма з конкурсамі і падарункамі пройдзе ля сцен Камянецкай вежы. Там “юныя” настаўнікі змогуць не толькі адпачыць, але і пазнаёміцца з маладымі спецыялістамі іншых сфер дзейнасці.
Падрыхтавала
Анастасія ЯНКІНА.
Это может быть интересно:
-
С коллективами электрических сетей и представительства Белгосстрах по Каменецкому району состоялись диалоговые площадки
-
Ола – трагедия и боль белорусской нации
-
Адзіны дзень інфармавання насельніцтва прайшоў сёння ў СШ №1 Каменца імя Л.С. Паеўскага
-
Тренинг для руководящего состава участковых избирательных комиссий прошел сегодня в Каменецком районе
-
Единый день информирования населения прошел сегодня в СШ №2 Каменца имени А.И. Самуйлика