Што такое статыстыка? “Сладостный, волшебный, поэтический мир сводок, цифр, отчетов, планов и смет”, як сцвярджаў галоўны герой “Службовага рамана”? Безумоўна! Але адначасова гэта яшчэ і вельмі адказная праца, якая патрабуе ўседлівасці, гранічнай уважлівасці і адданасці. З лічбамі не пажартуеш. Асабліва, калі яны – твар усёй Камянеччыны…
Супрацоўнікі аддзела статыстыкі нашага раёна цудоўна ведаюць: ад дакладнасці і якасці звестак, якія яны выдаюць, залежыць многае. Аб тым, чым жыве сёння гэты аддзел, расказала яго начальнік Ларыса Ліцвін.
– Ці часта здараецца так, што даныя, якія паступаюць да вас, памылковыя і няпоўныя?
– Бывае, але гэта – хутчэй выключэнне. Сёння дысцыплінаваных рэспандэнтаў больш, чым недысцыплінаваных. Недакладныя звесткі, пададзеныя апошнімі, безумоўна, уплываюць на якасць зводнай інфармацыі, якую рыхтуюць нашы супрацоўнікі. Таму мы пільна сочым за тым, каб даныя паступалі своечасова і былі кампетэнтнымі, дакладнымі, выверанымі да апошняй лічбы. У Галоўным статыстычным упраўленні вобласці, да якога адносімся, заведзены спіс арганізацый, што паказалі сябе не з самага лепшага боку.
– Што чакае парушальніка?
– Калі выпадак першы, у паштовую скрынку арганізацыі прыйдзе пісьмо-папярэджанне. Калі другі, – аб парушэнні даведаецца кіраўнік. Акрамя таго, арганізацыям, унесеным у названы вышэй спіс, варта рыхтавацца да пазапланавай праверкі. Калі яны падаюць нам недакладныя звесткі, ёсць нагода задумацца: ці ўсё там чыста?
– А калі і такія меры не дапамагаюць?
– Тады кіраўнік арганізацыі можа панесці адміністрацыйную адказнасць.
– Якое пакаранне яго чакае?
– Парушэнне справаздачнай дысцыпліны, згодна з артыкулам 23.18 КаАП, цягне за сабой штраф ад 20 да 100 базавых велічынь, калі ў дзеяннях няма саставу злачынства. Паўторнае парушэнне на працягу года “каштуе” ўжо ад 100 да 200 базавых велічынь.
– Ці могуць арганізацыі звяртацца ў аддзел статыстыкі са сваімі пытаннямі?
– Без усялякіх сумненняў! Мы заўсёды гатовы адказваць на пытанні. Калі на Камянеччыне з’яўляецца новая арганізацыя, абавязкова накіроўваем яе супрацоўнікам пералік формаў статыстычных назіранняў, тлумачым, паказваем – пачынаць заўсёды няпроста. З тымі арганізацыямі, што працуюць даўно, таксама падтрымліваем сувязь.
– Нядаўна пачала выкарыстоўвацца Адзіная інфармацыйная сістэма дзяржаўнай статыстыкі. Як яна дзейнічае?
– Сістэма грунтуецца на тым, што збор справаздачнасці вядзецца ў электронным выглядзе. Гэта проста і хутка. Акрамя таго, немалаважна вось што. Цяпер рэспандэнт мае магчымасць уносіць папраўкі ў даныя, якія адпраўляе нам. А мы, у сваю чаргу, можам сачыць, як часта ён гэта робіць. Усё цяпер як на далоні. Так, прынамсі, і павінна быць. Бо потым нашы звесткі стануць шырокавядомымі, паўплываюць літаральна на ўсе сферы жыцця.
– Што параілі б рэспандэнтам?
– Памятаць пра тэрміны, своечасова здаваць справаздачы і пільна правяраць інфармацыю.
– Пажаданні калегам у прафесійнае свята?
– Зычу здароўя, шчасця, поспехаў і… дысцыплінаваных рэспандэнтаў.
Гутарыла Настасся НАРЭЙКА.
Фота аўтара.
Это может быть интересно:
-
В Каменце прошла премьера фильма о Государственных символах Республики Беларусь
-
Кибершпионские группы и сообщества хактивистов. Кто несет угрозу учреждениям и предприятиям Беларуси
-
Александр Каприцкий: “Сенаторская деятельность – это большая ответственность и серьезная работа”
-
График плановых отключений электроэнергии в Каменецком районе
-
РАСПИСАНИЕ БОГОСЛУЖЕНИЙ В ХРАМАХ Г.КАМЕНЦА