У прытулку дзеці не чужыя

IMG_1367Навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” не пакінула без увагі і выхаванцаў раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра з дзіцячым сацыяльным прытулкам у Пелішчы.

Штодзень на працягу зімовых канікул да іх прыязджалі госці – казачныя персанажы, а разам з імі з’яўляліся падарункі, слодыч, сюрпрызы, смех і весялосць. Кожны, хто завітваў у прытулак, пакідаў тут з гасцінцамі і часцінку сваёй добрай душы. Навагоднія касцюмы для дзяцей дапамагла набыць Вікторыя Мартысюк, выкананню запаветных жаданняў паспрыяла сям’я Сіўко з Каменца.

У прытулак завіталі таксама Дзядуля Мароз са Снягуркай з Белавежскай пушчы, святочную праграму падрыхтавалі выхаванцы Камянецкага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, студэнты гістарычнага факультэта Брэсцкага дзяржуніверсітэта імя А.С. Пушкіна, вучні Вярховіцкай і СШ №1 г.Каменец.

З падарункамі прыязджалі супрацоўнікі Міністэрства па падатках і зборах па раёне, СААТ “Белавежскія сыры”, ваенкамата, Камянецкай ЖКГ, райаддзела па надзвычайных сітуацыях, інспекцыі па справах непаўналетніх райаддзела ўнутраных спраў, райкама ГА “БРСМ”, камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, аддзела адукацыі.

Актыўны ўдзел у акцыі “Нашы дзеці” прынялі педагогі і вучні Баршчэўскай, Камянюцкай, Раснянскай СШ, Каленкавіцкай БШ, Каралінскага дзіцячага сада-пачатковай школы, камянецкай гімназіі, СШ №2 г.Каменец і інш.

Нашы выхаванцы ўдзельнічалі ў навагоднім прадстаўленні ў Доме культуры ў Каменцы. БРСМ-аўцы правялі навагоднюю акцыю “Ёлка жаданняў”, а сельскі Дом культуры і вольнага часу ў Пелішчы арганізаваў дабрачынную імпрэзу “Калядная ёлачка”. Сродкі, атрыманыя ад яе, пералічылі на рахунак прытулка. Грошы пералічыў і раённы прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі. Усім вялікі дзякуй!

Марына КУР’ЯНОВІЧ,

намеснік дырэктара

раённага СПЦ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий