4 лістапада на пагранічнай заставе “Казімірава” Брэсцкай пагранічнай групы спрацаваў сігналізацыйны комплекс. “Трывожная група” адразу выправілася на ўчастак і знайшла дарожку слядоў двух чалавек з Рэспублікі Польшча на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.
У ходзе аператыўнага пошуку ў раёне населенага пункта Амелянец затрыманы грамадзянін каўказскай знешнасці, які хаваўся ў цюках саломы на калгасным полі. Праз некаторы час пагранічны нарад са службовым сабакам па мянушцы Загар недалёка затрымаў і другога невядомага каўказскай знешнасці.
Маладыя людзі 31 і 32 гадоў чачэнскай нацыянальнасці мелі намер незаконна перасекчы граніцу з мэтай вяртання на радзіму, бо двухгадовае незаконнае знаходжанне на тэрыторыі Рэспублікі Польшча не дало жаданых вынікаў – лепшых умоў жыцця.
Грамадзяне Чачні прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 23.39 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях “Замах на незаконнае перасячэнне Дзяржаўнай граніцы” і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання пагранічнай групы для правядзення далейшай праверкі.
Усяго на ўчастку Брэсцкай пагранічнай групы ў бягучым годзе затрымана 129 парушальнікаў-нелегальных мігрантаў з краін каўказскага і афра-азіяцкага рэгіёнаў, толькі 23 спрабавалі незаконна вярнуцца на радзіму з краін Заходняй Еўропы. Плынь незаконных мігрантаў ў краіны Еўрасаюза і з іх павялічылася, у параўнанні з мінулагоднім, на 30%
Это может быть интересно:
-
Белорусским мобильным операторам запретили подключать платные подписки без согласия клиента
-
ГРЯЗНЫЕ МЕТОДЫ ИНФОВОЯК ИЗ ЦИПСО: ПРОДОЛЖЕНИЕ
-
Ловушки виртуального жилья: как не стать жертвой интернет-мошенников
-
Минздравом принято решение о продлении кампании вакцинации против гриппа и коронавирусной инфекции
-
«Белпочта» изменит тарифы на некоторые услуги с 1 января 2025 года