Героем дня 14 студзеня стаў старшы сяржант унутранай службы, камандзір аддзялення ПАВП-13 Камянецкага РАНС Аляксей Скулавец. У вольны ад службы час ён вяртаўся дадому ў Каменец і ўбачыў палаючы дом у Абяроўшчыне. Неадкладна выклікаў дапамогу, а сам кінуўся ў агонь: як адчуваў, што ўнутры нехта ёсць. Так і аказалася: праз некалькі хвілін на свежае паветра быў вынесены мужчына. Але на гэтым сяржант не спыніўся і зноў пайшоў на геройскі ўчынак: на гэты раз узламаў замок на скрыні з газавымі балонамі і вынес іх. Такім чынам Аляксей Скулавец да прыбыцця пажарных падраздзяленняў стаў сапраўдным “героем нашага часу”, ганарыцца якім могуць родныя і блізкія.
Вынікі пажару несуцяшальныя: знішчаны дах над усёй плошчай дома, пашкоджаны перакрыцці, унутраная аддзелка пакояў і маёмасць.
* * *
Акрамя таго, 14 студзеня ў Дварцах адбыўся яшчэ адзін пажар. Каля 20-і гадзін вечара тут загарэўся хлеў. У выніку агнём знішчаны дах і перакрыцці на агульнай плошчы 25 м2.
Прычыны абодвух пажараў устанаўліваюцца
Это может быть интересно:
-
Энергетический прогноз Польши: 2026 год и далее…
-
ЕДИНЫЙ ДЕНЬ ИНФОРМИРОВАНИЯ ПРОХОДИТ В КАМЕНЕЦКОМ РАЙОНЕ
-
В СШ №1 Каменца им. Л.С. Паевского обсудили, бывают ли права без обязанностей
-
Делегаты ВНС о вкладе молодежи в развитие страны: мнение Елены Шурхай
-
ПРОКУРАТУРА ПРОВЕРИЛА ОРГАНИЗАЦИЮ ПИТАНИЯ ДЕТЕЙ В УЧРЕЖДЕНИЯХ ОБРАЗОВАНИЯ РАЙОНА
1 thought on “У патрэбны час, у патрэбным месцы”
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.
Зная, что есть такие люди, чувству себя в безопасности!