“Для каханай”, “Даміно”, “Вікінг”, “Смакаўніца”, “Натхненне” – назвы тортаў, якія карыстаюцца папулярнасцю ў аматараў прысмакаў Каменца і раёна. А выпускаюць гэтыя прыгожа аформленыя вырабы ў кандытарскім цэху філіяла “Розніцагандаль” райспажыўтаварыства. За суткі з-пад рук майстроў выходзіць звыш 100 кг прадукцыі, у перадсвяточныя дні – у 3-4 разы больш. У магазіны ў студзені яе адпраўлена 2300 кг. Цяпер кандытары “чаруюць” над новымі тортамі. Азнаёміцца з салодкай прадукцыяй напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны можна будзе 14 лютага на выставе-продажы ў “Любаве”.
Это может быть интересно:
-
СЕГОДНЯ – МЕЖДУНАРОДНЫЙ ДЕНЬ БОРЬБЫ ПРОТИВ ФАШИЗМА, РАСИЗМА И АНТИСЕМИТИЗМА
-
АФИША МЕРОПРИЯТИЙ В КАМЕНЕЦКОМ РАЙОНЕ 8-9 НОЯБРЯ (+КИНОТЕАТР)
-
УЧАЩИЕСЯ НОВИЦКОВИЧСКОЙ СШ ИМЕНИ В.Г. ИГНАТЮКА ПОСЕТИЛИ ПРОКУРАТУРУ РАЙОНА
-
АФИША МЕРОПРИЯТИЙ В КАМЕНЕЦКОМ РАЙОНЕ 1-2 НОЯБРЯ (+КИНОТЕАТР)
-
Гигин: лекторы общества «Знание» узнаваемы в народе, активно применяем новые формы работы