Не толькі ахову матэрыяльных каштоўнасцей, падтрыманне грамадскага парадку, але і асабістую бяспеку грамадзян забяспечваюць супрацоўнікі Камянецкага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, якія заняты ў РКЦ №3 г. Каменец філіяла ААТ “Белаграпрамбанк”.
Спецыфіка службы банкаўскіх міліцыянераў патрабуе ад іх максімальнай пільнасці, умення хутка і правільна дзейнічаць у нестандартных сітуацыях. Пастаянны кантакт кіраўніцтва банка і супрацоўнікаў міліцыі дазваляе забяспечваць неабходны ўзровень арганізацыі работы. Вось ужо 8 год кіруе гэтым калектывам старшы прапаршчык міліцыі Башко Аляксандр Уладзіміравіч (на здымку злева), камандзір аддзялення, які з’яўляецца прыкладам і настаўнікам для моладзі. А ўвогуле ў яго за плячыма ўжо амаль дваццацігадовы стаж службы ў органах унутраных спраў, як і ў яго калег прапаршчыка міліцыі Гука Ігара і Комара Валерыя (на здымку справа). Свой багаты жыццёвы вопыт яны перадаюць старшыне міліцыі Бачаю Вадзіму і сяржанту міліцыі Мацюхевічу Андрэю. Гэты калектыў здольны вырашаць любыя пастаўленыя перад ім задачы і дасягаць высокіх вынікаў у службовай дзейнасці.
Нічога не застаецца ў іх незаўважаным. Так, неаднаразова сумесна з работнікамі банка выяўлялі выпадкі здачы ў абменны пункт падробных грашовых купюр. Сёлета адзін з супрацоўнікаў па сістэме відэаназірання вызначыў правапарушальнікаў, перадаў інфармацыю супрацоўнікам ДАІ, якія затрымалі вадзіцеля ў стане ап’янення. Не раз выказвалі кліенты банка сваю ўдзячнасць паставым міліцыянерам за вернутыя дакументы або кашалькі, забытыя па няўважлівасці.
Аляксандр БАРУТА,
начальнік аддзела
Это может быть интересно:
2 thoughts on “У охраны всё под контролем”
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.
да-да, фото не соответствует тексту, да и некоторые вышеназванные люди уже не работают в данной организации….
Пишут про “Охрану”, а на фото дежурный РОВД и сотрудники уголовного розыска?