У камянецкай гімназіі запусцілі фотачэлендж «Беларусь у маім сэрцы…”

Напярэдадні дзяржаўнага свята – Дзень народнага адзінства навучэнцы гімназіі г. Камянца запусцілі фотачэлендж «Беларусь у маім сэрцы, тое што нас аб’ядноўвае….”.
Удзельнікі акцыі рабілі фатаграфіі, пераапрануўшыся ў нацыянальныя беларускія касцюмы, спрабуючы ўзнавіць вобразы беларускага насельніцтва 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя, а таксама падкрэсліць пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.
Навучэнцы гімназіі актыўна ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы Дня народнага адзінства і робяць свой унёсак ў праграму мерапрыемстваў раёна.

Глядзіце, што атрымалася