66 экспанатаў прапаноўвае ўвазе маленькіх (і не толькі!) гледачоў выстава хобі “Лялькі LOL – новае захапленне дзяўчынак”. Яна размясцілася ў Камянецкай дзіцячай бібліятэцы ў межах праекта “Дзеці, якія чытаюць, – шчаслівая сям’я” з нагоды Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі.
Мініяцюрных дзяўчынак, хлопчыкаў (іх усяго 2), катоў, сабачак і іншых жывёлак ласкава прадаставілі для арганізацыі выставы Вераніка Касміцкая і яе дачушка Соня. Жывуць яны ў Брэсце і штовыхадныя гасцююць у бабулі з дзядулем у Мікалаеве.
Выстава будзе працаваць да канца бягучага тыдня.
Настасся НАРЭЙКА.

Это может быть интересно:
-
МЕЖДУНАРОДНЫЙ ДЕНЬ ПАМЯТИ ЖЕРТВ ПРЕСТУПЛЕНИЯ ГЕНОЦИДА ОТМЕЧАЕТСЯ 9 ДЕКАБРЯ
-
Алеся Аминова из Каменца прошла в полуфинал на «Славянский базар в Витебске-2026»
-
Работа с цифрами и любовь к порядку: история Виктории Алексейчук из ОАО «Савушкина пуща»
-
21 НОЯБРЯ ПРАВОСЛАВНЫЕ ХРИСТИАНЕ ПРАЗДНУЮТ СОБОР АРХИСТРАТИГА МИХАИЛА И ПРОЧИХ НЕБЕСНЫХ СИЛ БЕСПЛОТНЫХ
-
БЕЗОПАСНОСТИ РАДИ… РЕЙД ПО ДОМОВЛАДЕНИЯМ СЕМЕЙ, ГДЕ ДЕТИ ПРИЗНАНЫ НАХОДЯЩИМИСЯ В СОЦИАЛЬНО ОПАСНОМ ПОЛОЖЕНИИ ИЗ-ЗА ЗЛОУПОТРЕБЛЕНИЯ РОДИТЕЛЕЙ АЛКОГОЛЕМ, ПРОШЕЛ НА КАМЕНЕТЧИНЕ