Лічаныя дні засталіся да свята работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі (яно адзначаецца сёлета 24 сакавіка). З гэтай нагоды сёння ў Камянецкім раённым Доме культуры адбылося мерапрыемства падчас якога прымалі віншаванні тыя, дзякуючы чыёй плённай працы на нашых вуліцах чыста, у дамах утульна, а бытавыя паслугі даступныя і якасныя.
У фае РДК гасцей свята сустракаў узорны духавы аркестр Камянецкай дзіцячай школы мастацтваў.
Ганаровымі гасцямі свята сталі старшыня Камянецкага раённага Савета дэпутатаў Аксана Высагроцкая, намеснікі старшыні Камянецкага райвыканкама Аляксандр Міхальчык і Дзяніс Шпак, старшыня раённага грамадскага аб’яднання прафсаюзаў Вольга Дашкевіч.
Распачалося свята з Дзяржаўнага гімна нашай краіны, пасля чаго з віншавальным словам выступіў дырэктар Павел Заграй.
Лепшыя з лепшых атрымалі ў гэты дзень заслужаныя ўзнагароды з рук Аксаны Высагроцкай, Аляксандра Міхальчыка, Вольгі Дашкевіч, старшыні прафсаюзнай арганізацыі КУШВП ЖКГ “Камянецкая ЖКГ” Алы Макарэвіч і Паўла Заграя (прычым ад апошняга двойчы – як ад дырэктара названага камунальнага прадпрыемства і як ад старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”). Пералік самых старанных работнікаў – у наступным нумары “НК”.
Падрыхтавалі свае падарункі і артысты Камянецкага РДК. А на “дэсерт” гледачоў чакала выступленне госця з Санкт-Пецярбурга, даўняга сябра Камянеччыны, заслужанага артыста, паэта, барда Віталія Аксёнава.
Настасся НАРЭЙКА
Фота Яўгенія АРАБЕЙКІ































Хотите читать актуальные новости Каменца и Каменецкого района первыми?Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/navinykam
Это может быть интересно:
-
Две многодетные мамы из Каменца получили Орден Матери
-
Две встречи высоковчан с представителями местной власти прошли конструктивно
-
В Каменецком районе выбрали лучших представительниц прекрасного пола
-
«НК»: наконец, почти годный лайфхак из Польши. Но есть вопрос
-
В Каменце чествовали тех, кто стоит на страже правопорядка