Ля брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у Каменцы прайшоў мітынг, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.
Сёння, у Год міру і стварэння, берагчы памяць пра гістарычнае мінулае нашай краіны асабліва важна. Мы павінны ведаць, якой цаной была аплачана Перамога ў самай кровапралітнай вайне мінулага стагоддзя, трагічны пачатак якой 82 гады таму ўспамінаюць гэтымі днямі па ўсёй Беларусі.
Падчас мітынгу слова трымалі старшыня Камянецкага раённага Савета дэпутатаў Ірына Нігерыш і благачынны Камянецкай акругі, насатаяцель Свята-Сімяонаўскай царквы ў Каменцы, протаіерэй Сергій Буркоўскі. Разам з апошнім усе ўдзельнікі памятнага мерапрыемства (сярод іх было вельмі многа дзяцей) памаліліся за ўпакаенне тых, хто змагаўся за свабоду і мір на нашай зямлі. Пасля хвіліны маўчання да брацкай магілы былі ўскладзены жывыя кветкі.
А 12-й гадзіне Камянецкі раён далучыўся да Усебеларускай хвіліны маўчання.
Настасся НАРЭЙКА.

Это может быть интересно:
-
В Каменце на стадионе «Колос» открылся каток
-
«НК»: полякам безопаснее сидеть взаперти, чем находится на открытом воздухе
-
Как с последствиями снегопада справились дорожные службы в деревне, проверила председатель райсовета депутатов
-
У Каменчанки Божены Дрозд сегодня исполнилось новогоднее желание
-
Прошел районный семинар для руководителей учреждений образования Каменецкого района