У Камянецкім раёне знайшлі баравік-велікан

Вось такі “маленькі” грыбочак вырас у лесе каля вёскі Мартынюкі. Знайшоў яго жыхар г. Камянец Іванюковіч Мікалай Васільевіч. Вес баравіка – 504 грамы. Каля яго быў яшчэ адзін ужо маленькі на самай справе-106 грамаў.

Абодва здаровыя. Толькі пакуль сям’я налюбавалася імі, то велікана прыйшлося ўжо высушыць. Будзе на зіму смачны боршчык, а то і не адзін.