У каго ёсць праблемы

9f503029494bea1daffe8169ae8619aaМіністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання перад аграрыямі рэспублікі пастаўлена задача правесці сяўбу яравых зерневых культур толькі раяніраванымі гатункамі з высокім рэпрадукцыйным складам. З бягучага года сяўба насеннем ніжэй другой рэпрадукцыі, бульбы ніжэй трэцяй – забаронены!

У цэлым такога насення (без грэчкі) усяго 24 тоны. Яравая пшаніца ў ААТ “Усход-Каменец” 100% запатрабаванасці ў насенні, якое падлягае замене. Акрамя таго, поўная засыпка насення другой рэпрадукцыі: ячменю – ААТ “Агра-Турна” (35 тон), “Макарава-Агра” (41 тона), аўса – ААТ “Агра-Зарэчча” (30 тон). Пры адсутнасці гатункаабмену можа скласціся праблема з ураджаем-2013. Усё насенне дадзеных культур у гаспадарках будзе трэцяй рэпрадукцыі. У “Макараве-Агра” ёсць у засыпцы насенне ячменю гатунку “Баранеса” 2-й рэпрадукцыі, які быў зняты з раяніравання ў мінулым годзе.

У насенгаспадарках раёна ёсць рэзервы насення 1-й рэпрадукцыі: ААТ “Відамлянскае” – авёс (15 тон); “Агра-Пелішча” – ячмень і авёс (па 20 тон); “Каленкавічы” – авёс (15 тон); “Александрыя-Агра” – ячмень (25 тон), авёс (20 тон), віка (2 тоны), соя (15 тон).

Пры ўмове выбаркі элітнага насення дадзенымі гаспадаркамі, згодна з заключанымі дамовамі, колькасць насення 1-й рэпрадукцыі да рэалізацыі павялічыцца.

Для падсеву шматгадовых траў на раллі, а таксама перазалужэння, гаспадаркам раёна неабходна мець не менш за 50 тон шматгадовых траў, тэрмін падрыхтоўкі ці набыцця якіх скончыўся 1 лютага бягучага года. Аднак да цяперашняга часу няма кандыцыйнага насення ў ААТ “Новы шлях” (патрабуецца 2,2 тоны), “Каленкавічы” (2 тоны). Няма ў наяўнасці насення ў “Макараве-Агра” (1,8 тоны), “Белавежскім” (8,4 тоны).

Ніна ПАШКЕВІЧ,

галоўны аграном па насенняводстве раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін.

Добавить комментарий