Заканчваецца першы веснавы месяц, а зіма па-ранейшаму не хоча здаваць пазіцыі. У сакавіку яна нагадвала пра сябе снежнымі завеямі і маразамі. Адсюль і ДТЗ.
14 сакавіка каля 15.30 камянчанін, 1973 г.н., ехаў на ГАЗ-3 па вул. Маякоўскага райцэнтра ў накірунку вул.Брэсцкай. Калі паварочваў налева, не пераканаўся ў бяспецы і сутыкнуўся з Фольксваген-Пасатам, якім кіраваў жыхар Навіцкавічаў і здзяйсняў манеўр абгону. Аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні. Варта памятаць, што перад пачаткам руху, паваротам налева або направа, разваротам і прыпынкам вадзіцель абавязаны падаваць сігнал указальнікамі павароту адпаведнага накірунку, пераканацца, што яго дзеянні будуць бяспечнымі і не створаць перашкоды для дарожнага руху.
22 сакавіка каля 21.10 жыхарка Брэста, 1982 г.н., на Мерседэсе ехала па дарозе Цюхінічы – Высокае – граніца РП у накірунку абласнога цэнтра, не выбрала бяспечную хуткасць з улікам заснежанага пакрыцця, пры заносе аўтамабіля не справілася з кіраваннем, выехала на паласу сустрэчнага руху і сутыкнулася з Фольксваген-Пасатам пад кіраваннем высакаўчаніна, 1978 г.н. У гэты ж час жыхар Пагранічнай, 1986 г.н., на Аўдзі-100 ехаў з боку Брэста ў накірунку Высокага. Не выбраў бяспечную хуткасць, пры ўзнікненні небяспекі не прыняў мер для зніжэння хуткасці і сутыкнуўся з Мерседэсам, які знаходзіўся на праезнай частцы. У выніку ДТЗ вадзіцель Фольксваген-Пасата і яго пасажырка, жыхарка Высокага, атрымалі раненні, а машыны – пашкоджанні. Пасля ўдару Мерседэс і Аўдзі загарэліся (гл. здымак уверсе). Ратаўнікі, якія прыехалі на месца здарэння, ліквідавалі пажар. У ДТЗ пацярпелі пяць чалавек, яны дастаўлены на лячэнне ў бальніцу.
26 сакавіка каля 01.30 19-гадовы высакаўчанін па дарозе Цюхінічы – Высокае – граніца РП вяртаўся на Пежо дадому і ўчыніў наезд на 23-гадовага брастаўчаніна, які знаходзіўся на паласе руху аўто. Пешаход быў у стане алкагольнага ап’янення і не меў святлаадлюстравальных элементаў на адзенні. Ён атрымаў раненні і дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне абласной бальніцы. Чалавек бяздумна рызыкаваў сваім жыццём, падверг стрэсу вадзіцеля, які быў цвярозы. Яго машына пашкоджана (на здымку).
Заўважу, што ніякія меры не прывядуць да парадку на дарозе, калі ўсе мы не пачнем паважаць адзін аднаго, незалежна ад таго, хто з нас за рулём, а хто ў ролі пешахода.
Аляксандр ГЕРАСІМУК.
Это может быть интересно:
-
«Наши дети» и «От всей души»: новогодние акции Каменецкого района объединяют добрые сердца
-
15 января на встрече с председателем районного Совета депутатов в Новоселках обсудили насущные вопросы
-
Глава государства одобрил стратегии участия Беларуси в работе Шанхайской организации сотрудничества (ШОС) и БРИКС.
-
Обсуждение нынешней электоральной кампании в организациях Каменетчины продолжается
-
Радость в каждый дом: представители ОАО “Беловежский” поздравили детей в опекунских семьях