Наўрад ці знойдзецца ў наваколлі Дзмітровічаў чалавек, якому не знаёма народная эстрадная студыя “Версія”, што створана і паспяхова працуе ўжо 25 (!) гадоў пры мясцовым Доме культуры.
У свой час яе стварыў Аляксандр Кунц – чалавек таленавіты і працавіты, а сёння калектывам кіруе Вольга Баброва, якая працуе ў Дзмітровіцкім СДК з 2012-га (спачатку была яго загадчыкам).
Цяпер студыя складаецца з 5 вакалістаў з розных населеных пунктаў Камянеччыны і нават з Брэста. Гэта – Аляксандр Шэлег, Любоў Маўсяйчук, Аляксандр Нігерыш, Яўгеній Пратасевіч і Алёна Кулікова. Усе яны валодаюць прыгожымі галасамі, выконваюць шырока вядомыя, усімі любімыя песні, умеюць працаваць са слухачом, спяваюць сольна і ў дуэце – ім падуладна ўсё! У чым я і ўпэўнілася падчас Дня вёскі ў Бялёве. Такі ж цёплы прыём чакаў артыстаў і на полі “Савушкінай пушчы”, дзе зусім нядаўна адбыліся “Зажынкі”, і падчас анлайн-канцэрта, што прайшоў на Стары Новы год (пандэмія і сучасныя тэхналогіі вымагаюць шукаць новыя спосабы зносін са слухачамі).
У бліжэйшых планах эстраднай студыі – выступленне на Дні вёскі ў Дзмітровічах, што адбудзецца на Яблычны Спас. Будзе цікава, не сумнявайцеся! Хіба могуць быць іншыя “версіі”?
Настасся НАРЭЙКА.
Фота Віталія ДУЛЕВІЧА.
Это может быть интересно:
-
В Каменце пройдут игры Чемпионата Республики Беларусь по баскетболу
-
Израиль и США открыли ящик Пандоры, Иран объявил джихад. Главное о ситуации на Ближнем Востоке
-
БЕЗОПАСНО ЛИ В ВАШЕМ ДОМЕ? АКЦИЯ “ДОМ БЕЗ ПОЖАРА” ПРОШЛА НА КАМЕНЕТЧИНЕ
-
Папа Римский призвал не допустить «спираль насилия» из-за ситуации в Иране
-
Заявление Министерства иностранных дел Республики Беларусь в связи с обострением ситуации на Ближнем Востоке