У госці да школьнікаў завітала пісьменніца Настасся Нарэйка

21 верасня ў межах Тыдня роднай мовы і праекта Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі “Сустрэчы на ўсе 100!” у госці да вучняў 7 класа СШ №2 Каменца завітала супрацоўніца раённай газеты, член Саюза пісьменнікаў беларусі Настасся Нарэйка.

Гутарка ў гэты дзень ішла пра беларускую мову, роўных якой па мілагучнасці і прыгажосці знайшлі цяжка, пра нашых класікаў-юбіляраў Янку Купалу ды Якуба Коласа і не толькі. Дзеці ахвотна ўключаліся ў дыялог і паказалі выдатныя веды па роднай мове.

Напрыканцы сустрэчы настаўніца Рыта Падлеская, дзякуючы намаганням якой яна і адбылася, зачытала перад усім класам творчыя работы дзвюх сваіх вучаніц (адна з іх заняла 2 месца ў конкурсе, а адругая нядаўна выйшла на старонках “Навін Камянеччыны”), паказаўшы, што сярод школьнікаў ёсць тыя, у каго відавочныя здольнасці да прыгожага пісьменства. Менавіта такіх Настасся Нарэйка запрасіла запісацца ў гурток “Жарынка” для школьнікаў, што пішуць вершы ці прозу. Ён хутка распачне сваю работу ў рэдакцыі раёнкі і шукае новыя таленты.

Зацікаваліся? Пішыце на электронны адрас mirra.mz@mail.ru.