У мінулую суботу, 27 ліпеня, а восьмай гадзіне ў Каменцы адбыўся хрэсны ход, прысвечаны 1025-годдзю Хрышчэння Русі, які прайшоў ад паўднёва-заходняй ускраіны горада, дзе будзе ўзведзены новы храм у гонар прп. пакутніка Макарыя, ігумена Камянецкага, да Свята-Сімяонаўскай царквы. Тут праведзена саборнае богаслужэнне духавенства Камянецкага благачынія.
Убачыць шматлікую калону вернікаў з харугвамі і іконамі ў руках, з песнапеннямі і светлымі малітвамі на цэнтральнай вуліцы горада мне ўдалося ў другі раз (упершыню хрэсны ход прайшоў у нашым горадзе падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ў 2005 годзе). У хрэсным ходзе бралі ўдзел свяшчэннаслужыцелі, жыхары раёна, прадстаўнікі казацтва, сястрынства, маладзёжнага брацтва (здымак уверсе).
Працягам святкавання стала паломніцкая паездка 50-і праваслаўных вернікаў у Мінск 29 ліпеня. Разам з благачынным цэркваў Камянецкай акругі, настаяцелем Свята-Сімяонаўскай царквы г.Каменец, протаіерэем Сергіем Буркоўскім і іерэем Валерыем Рагавым вернікі раёна прынялі ўдзел у літургіі пад адкрытым небам. Святочнае богаслужэнне ўзначаліў Патрыярх Александрыйскі Феадор у саслужэнні з Патрыярхам Маскоўскім і ўсея Русі Кірылам, прадстаяцелямі іншых памесных праваслаўных цэркваў, прысутнічалі беларускія епіскапы. Служба вялася на царкоўнаславянскай і грэчаскай мовах.У літургіі на плошчы ля Палаца спорту прынялі ўдзел больш за 50 тысяч чалавек. Пасля літургіі іерархі праваслаўных цэркваў залажылі памятную грамату на месцы старажытнага праваслаўнага храма Мінска ХI стагоддзя ў раёне станцыі метро “Няміга”.
Нашы вернікі таксама пакланіліся і прыклаліся да крыжа святога апостала Андрэя Першазванага ў прыходзе храма-помніка ў гонар Усіх Святых (перасячэнне вуліц Каліноўскага і Усіхсвяцкай). Крыж быў дастаўлены ў беларускую сталіцу пад аховай спецыяльным поездам. Дагэтуль святыня пабывала ў Маскве, Санкт-
Пецярбургу, Севастопалі і Кіеве. Крыж апостала Андрэя Першазванага знаходзіўся ў Мінску да 8-і раніцы 2 жніўня. Да яго быў кругласутачны доступ.
А пастаянна крыж захоўваецца ў праваслаўным саборы ў горадзе Патры ў Грэцыі. Часова расстацца з цудадзейнай святыняй грэкі пагадзіліся толькі ў гонар святкавання 1025-годдзя Хрышчэння Русі.
Вера ІВАНЮКОВІЧ.
Фота Міколы ШУМА.
ДАРЭЧЫ
АНДРЭЙ ПЕРШАЗВАНЫ – першы з вучняў Іісуса, які прыняў яго вучэнне. Ён прапаведаваў у Сірыі, на Каўказе, у Прычарнамор’і. З Херсанеса дайшоў да месца, дзе сёння Кіеў, і паставіў крыж на беразе Дняпра. Андрэй паспытаў шмат ганенняў у час сваіх падарожжаў, а калі вярнуўся ў Патры, яго чакала пакутніцкая смерць – апостала распялі на крыжы Х-абразнай формы. З Грэцыі крыж перавезлі ў Візантыю, затым у Францыю, а там у час рэвалюцыі 1789 года яго кінулі ў агонь. Каталіцкі свяшчэннік здолеў выратаваць яго часткі, і цяпер яны інкрусціраваны ў новы крыж.
У Грэцыю апостальскі крыж вярнуўся толькі ў 1980 годзе. Ён быў перададзены Рыма-Каталіцкай царквой праваслаўным горада Патры, дзе ён захоўваецца ў Новым храме, прысвечаным апосталу.
Апостал Андрэй – святы ахоўнік маракоў і рыбакоў, на флагу рускага флоту – Андрэеўскі крыж.
Паводле павер’я, крыж Андрэя Першазванага вылечвае цяжка хворых, дорыць шчасце ў сем’і ўсіх, хто да яго прыкладзецца.
Это может быть интересно:
-
Республиканский профсоюзный правовой прием граждан состоится 27 февраля
-
Здоровье — наша главная ценность: в СШ №2 г. Каменца прошла информационно-образовательная акция
-
График плановых отключений электроэнергии в Каменецком районе
-
О ремонтах в ЦРБ и поставках нового медоборудования рассказали в Брестском облисполкоме
-
Мастер-классы для будущих художников и музыкантов прошли в Каменце
1 thought on “У гонар юбілею Хрышчэння Русі”
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.
Комментарий удалён. Admin.