28 мая Ірына Аляксандраўна Раманюк, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, і Валерый Іванавіч Юнчыц, старшыня прафсаюзнай арганізацыі УА “Высокаўскі ДСПТК” каледжа ўручылі стыпендыі лепшым навучэнцам каледжа ад абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў сельскагаспадарчай вытворчасці.
Стыпендыя ўручаецца штогод і ею адзначаюцца навучэнцы, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці групы і каледжа, маюць значныя поспехі ў вучобе. У гэты раз стыпендыю атрымалі навучэнцы-трэцякурснікі. Арцём Тхорык , навучэнец групы М61, адзначаны за актыўны грамадскі ўклад у жыццё каледжа і добрую вучобу. Дзяніс Доцнік, навучэнец групы М62, адзначаны за значны ўклад у рабоце па тэхнічнай тварчасці і актыўны ўдзел у грамадска-культурным жыцці каледжа. Віншуем актывістаў з узнагародай і спадзяёмся, што ў наступным годзе стыпендыянтаў будзе больш.
Самусевіч Мікіта,
член гуртка “Юны журналіст” УА “Высокаўскі ДСПТК”.
Это может быть интересно:
-
«Наши дети» и «От всей души»: новогодние акции Каменецкого района объединяют добрые сердца
-
15 января на встрече с председателем районного Совета депутатов в Новоселках обсудили насущные вопросы
-
Глава государства одобрил стратегии участия Беларуси в работе Шанхайской организации сотрудничества (ШОС) и БРИКС.
-
Обсуждение нынешней электоральной кампании в организациях Каменетчины продолжается
-
Радость в каждый дом: представители ОАО “Беловежский” поздравили детей в опекунских семьях