Сёлетнія навагоднія святы, нягледзячы на эпідэміялагічную сітуацыю, ніхто не адмяняў. Святочны настрой кожны ствараў сабе сам. Таму нашых навучэнцаў турбавалі не толькі залікі і экзамены – з вялікім задавальненнем і натхненнем рыхтаваліся яны да сустрэчы Новага года ў Высокаўскім сельскагаспадарчым прафесійна-тэхнічным каледжы.
29 снежня ў інтэрнаце, дзе пражываюць навучэнцы, падводзілі вынікі штогадовага агляду-конкурсу на лепшае навагодняе ўпрыгожванне пакоя. Аўтарытэтнае журы не абмінула ні адзін пакой сваёй увагай. Для ўсіх жадаючых “канкурсанты” прадставілі не толькі знешняе ўпрыгожванне пакоя, але і прэзентацыю.
Выбраць лепшых было няпроста – усе пастараліся на славу. Крэатыву і святочнага настрою было дастаткова: белыя мядзведзі, цыганы, цацкі з часоў СССР…

І вось слова прадастаўлена журы. Самае лепшае ўражанне ў суддзяў конкурсу вызвала ўбранства пакояў, у якіх пражываюць Грыцук А., Батура М., Шапель А., Шаш Д., Пухно М., Навумаў Д., Варанько П., Хазей Д., Прасняк Р.,Рыпінскі А., Войкаў М., Харэвіч А. і іншыя. Найбольш святочны настрой адчуваўся на трэцім і чацвёртым паверхах інтэрната. Падарунак для іх жыхароў – карціны.
Спонсарамі конкурсу выступіў Камянецкі райкам прафсаюзаў работнікаў сельскай гаспадаркі і адміністрацыя УА “Высокаўскі ДСПТК”. Яны падарылі пераможцам прызы, якія яшчэ больш зробяць утульнымі пакоі навучэнцаў.
Данііл ПАПКО,
член гуртка “Юны журналіст”.

Это может быть интересно:
-
Израиль и США открыли ящик Пандоры, Иран объявил джихад. Главное о ситуации на Ближнем Востоке
-
БЕЗОПАСНО ЛИ В ВАШЕМ ДОМЕ? АКЦИЯ “ДОМ БЕЗ ПОЖАРА” ПРОШЛА НА КАМЕНЕТЧИНЕ
-
Папа Римский призвал не допустить «спираль насилия» из-за ситуации в Иране
-
Заявление Министерства иностранных дел Республики Беларусь в связи с обострением ситуации на Ближнем Востоке
-
МИД Беларуси решительно осудил эскалацию конфликта на Ближнем Востоке, в результате которой гибнут люди