Кожны год у апошнія выхадныя студзеня Высокае традыцыйна збірае на сцэне гарадскога Дома культуры сваіх шматлікіх сяброў. І 2023-і не стаў выключэннем.
12-я па ліку “Добрыя сустрэчы” пад назвай “Песні на ўсе часы” падрыхтавалі гледачам многа прыемных сюрпрызаў. Вечарам 29 студзеня для іх спявалі лепшыя вакалісты самага зходняга горада Беларусі, госці з Белавежскага, Каменца, Брэста… Гучалі ўсім вядомыя кампазіцыі “Трава у дома”, “У природы нет плохой погоды”, “Город, которого нет”, “Боже, какой пустяк” і іншыя.
Было таксама некалькі сапраўды феерычных танцавальных нумароў, а яшчэ адным упрыгожваннем канцэрта стаў харызматычны вядучы Аляксей Каралёў, дырэктар Камянецкага РДК.
Падрабязней пра “Добрыя сустрэчы” – у наступным нумары “НК”.
Настасся НАРЭЙКА.
Фота Ганны ПАЦЯЙЧУК.


Это может быть интересно:
-
На Каменетчине выявили факты хищения топлива
-
Дорогие одноклассники! Друзья юности нашей! Выпускники Речицкой средней школы Каменецкого района.
-
«Чудо-травка» из Каменецкого района обернулась уголовной статьей
-
Ветурач — гэта і пра харчовую бяспеку краіны
-
Мастера Каменетчины блеснули талантами на фестивале «Не стареют душой ветераны»