Сёлета ўступіла ў сілу Пастанова Савета Міністраў РБ №1028 ад 9.11.2012 г., з якой вынікае, што набываць паліва – дровы, торфабрыкет – па фіксаванай (не свабоднай) цане маюць права ўсе грамадзяне, якія жывуць у дамах, не падключаных да цэнтральнага цеплазабеспячэння.
Такім чынам рэалізуецца магчымасць выбару: гаспадар прыватнага газіфікаванага дома, у якім ёсць печ ці цвёрдапаліўны кацёл, мае права і на альтэрнатыўны, мясцовы, від паліва.
Як зазначае дырэктар райпалівазбыту Васілій Вакульчык, гаспадары такіх дамоў, паводле іх жадання і заявы, зоймуць агульную чаргу на атрыманне дроў ці брыкету.
* * *
Дарэчы, торфабрыкету ў месяц “развозіцца” па раёне да 800 тон. Чарга параўнальна невялікая – на паўтара месяца. Калі, паводле нормы, па фіксаванай цане можна набыць 3 тоны (1 тона – 180 тыс. рублёў) брыкету, дык магчымыя і другія варыянты: 2,4 тоны брыкету плюс 1,5 куб. м дроў, або 4,9 куб. м дроў (гэта прыкладна змяшчальнасць трактарнага прычэпа).
Праўда, з дрывамі сітуацыя больш складаная, бо яны ў райпалівазбыце – пасечаныя – каштуюць 175 тыс. рублёў за 1 куб. м, амаль столькі ж, як у іншых – мятровыя. На сённяшні дзень у чарзе 230 чалавек, такую колькасць заявак можна задаволіць за чатыры месяцы. А больш нізкі кошт паліва – дзякуючы датацыям з абласнога бюджэту для пагашэння розніцы паміж адпускной заводскай цаной і фіксаванай. Сёлета на гэтыя мэты для нашага раёна ўжо выдаткавана 2,5 млрд. рублёў. Найбольш заявак у райпалівазбыт паступае з Вярховіцкага, Дзмітровіцкага, Раснянскага сельсаветаў.
Галіна НОВІК.
Это может быть интересно:
-
В Долбизно прошел сельский сход с представителем областного управления МЧС
-
Ветераны “Беловежских сыров” вернулись на производство. Зачем?
-
Департамент охраны приглашает принять участие в республиканском конкурсе творческих работ
-
Сёння, 30 верасня, адбылася пятая сесія Камянецкага раённага Савета дэпутатаў 29 склікання
-
Пелищенской сельской библиотеке исполнилось 85 лет