Пра Сяргея Карпава ў Белавежскім гавораць з вялікай павагай і захапленнем. Зусім нядаўна, 23 красавіка, яму – мастацкаму кіраўніку Дома культуры ААТ “Белавежскі” – споўнілася (хто б мог паверыць?!) 60 гадоў. Шаноўны юбілей святкавалі 1 мая на сцэне ДК у цёплай кампаніі. Назва канцэрта – “Вечар у коле сяброў” – абавязвала.
Гледачам прапанавалі пазнаёміцца з Сяргеем Васільевічам бліжэй. Аповед пра яго працоўны і творчы шлях суправаджаўся рэтра-фатаграфіямі. Узгадавалася, як ён удзельнічаў некалі ў будаўніцтве квітнеючага сёння пасёлка, як потым стаў супрацоўнікам ДК, дзе стварыў эстрадную студыю “Юныя дараванні”, якая грымела не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі, і квартэт “Марціні”, добра вядомы кожнаму белавежцу і не толькі…
Падрабязней — на старонках “НК” у суботу.
Настасся НАРЭЙКА.
Фота аўтара.
Это может быть интересно:
-
Оксана Высогроцкая о фильме «На другом берегу»: «Фильм о том, как важно сохранять и оберегать свою родину»
-
АФИША МЕРОПРИЯТИЙ В КАМЕНЕЦКОМ РАЙОНЕ НА 23-24 СЕНТЯБРЯ (+КИНОТЕАТР)
-
НЕ «ЭМИРЭЙТС СТЭДИУМ», НО АГРАРИИ ТОЖЕ СЫГРАЮТ В СТОЛИЦЕ
-
Олег ЛЕВАНЧУК: «Геноцид белорусского народа – это краеугольный камень нашей нации»
-
Ольга Дашкевич о фильме «На другом берегу»: «Белорусы непокорные панам»