Сядзіба Шараметаў звяртае на сябе ўвагу дагледжанасцю, зручнай альтанкай у двары, разлічанай на вялікую сям’ю, з любоўю прадуманай кожнай дробяззю, прыдарожным газонам з першацветамі. Ад гэтага дома вее цяплом і ўтульнасцю.
Прыгранічныя Вялічкавічы маюць выгляд на дзіва маладжавы – тут увогуле няма старых даваенных хат. Справа ў тым, што ў 40-я гады вёска, якая стаяла на беразе Буга, не раз “пераязджала” з аднаго месца ў другое, ажно пакуль канчаткова не ўсталявалася савецка-польская граніца. Пасля вайны, калі разабраныя хаты сяляне зноў везлі ў бок першапачатковага месца знаходжання Вялічкавіч, вырашылі ставіць іх крыху збочыўшы, стварыўшы зусім новую вуліцу… Таму і атрымалася яна такой роўнай і нават шырокай.
Аб тым даволі добра памятае 87-гадовая Ірына Іванаўна Шарамета, будучы свёкар якой таксама тры разы разбіраўзбіраў сваю хату, ставіў яе на калодкі – не на фундамент, бо не ведаў, ці надоўга. І ўрэшце замест калодак пад вялікай хатай – падвойнай, як тады казалі, – з’явіўся фундамент, землямеры засведчылі памер сядзібы. Траім сынам Шараметаў было куды прывесці сваіх жонак. Адной з нявестак стала аднавяскоўка Іры на. Калі пазней бацька выдзе ліў траім сынам па “трацяку” спадчыны, двое з іх асталя ва ліся побач, у суседстве, а малодшы з Ірынай – у бацькоў скай хаце, дзе пазней гадава лі ся двое іх дзяцей. Шмат га доў жылі ў блізкім суседстве з самымі блізкімі сваякамі.
Аўдавела Ірына Іванаўна гадоў дваццаць назад, але адзіноцтва ёй не пагражала. Бо прырасталі адной сям’ёй. Старэйшы сын Ірыны і Яўгена Шараметаў – Васіль – ніколі не меў намеру расстацца з вёскай (у адрозненне ад сястры, якая стала брастаўчанкай). У бацькоўскай хаце Васіль таксама асталяваўся з жонкай – Наталля да замужжа жыла зусім недалёка, у Навасёлках. Таксама выгадавалі тут дваіх дзяцей. І зноў жа – адзін з іх сы ноў у Брэсце, а другі – таксама са сваёй сям’ ёй, жонкай Аней і ўжо трыма дачушкамі, – пад дахам баць коўскай хаты. І гэта не з прычыны вымушаных абставін, бо пры жаданні маглі б ужо і аддзя ліцца. Але з тым пакуль не спяшаюцца…
Калі ў іх маладой сям’і ча- калася папаўненне, хата была рэканструявана з разлікам на пашырэнне, і цяпер у вялікай сям’і кожны мае сваю асабістую, як сёння кажуць, прастору. Малыя дзеці штодня атрымлі ва юць жыццёвыя ўрокі: бачаць, як іх бацькі ставяцца да ба булі, дзядулі, прабабулі, як раз меркаваны абавязкі ў сям’і, а то і самі маюць самыя лёгкія з іх – усе занятыя.
Цяпер, калі побач з намі так многа адзінокіх людзей, сям’я, у якой разам ужываюцца восем чалавек, – рэдкасць. Пад адным дахам – чатыры пакаленні. Стараюцца адзін аднаму дапамагаць, ужывацца, ладзіць. І ўсё роўна праблемы сумеснага пражывання часам узні каюць, не без іх, кажа Наталля. Аднак павага да меркавання і жадання кожнага з сям’і бя рэ верх, часцей са спасылкай на “залатую сярэдзіну”. Старэйшыя імкнуцца не дакучаць пастаяннымі павучан нямі, умеюць слухаць і чуць маладых, хоць на перасячэнні мерка ванняў розных пакаленняў і стылю жыцця гэта не так проста. Больш за тое, як разу мею, вялікая сям’я мае на ўва зе і ахвярнасць кожнага ў нечым дзеля агульнага спакою.
У Ірыны Іванаўны – старэйшыны сям’і – шчаслівая старасць у акружэнні дзяцей, унукаў, праўнукаў, якія наўрад ці вырастуць эгаістамі.
Раніцай дом амаль пусцее: бацька і сын едуць на працу – абодва вадзі целі ў “Белавежскім”; Аня працуе ў магазіне ў Навасёлках, куды таксама едуць трое дзяцей – у школу і ў садок. У хаце застаюцца Ірына Іванаўна, якую сёння, на жаль, ногі зусім не слухаюцца, і Наталля. У яе дамашняй работы нямала, і не толькі на кухні, бо на падвор’і – птацтва, свінні, трусіныя клеткі таксама не пустуюць. Не здраджваюць вясковай завядзёнцы – гадуюць жывёлу, садзяць агародніну і бульбу на сотках. Добра выручае зерне, заробленае муж чынамі ў жніво. Да таго ж ёсць магчымасць нядорага выпі саць у гаспадарцы зернеадходы… У свякроўкі з нявесткай Наталляй багатая працоўная біяграфія. Ірына Іванаўна згадвае, як разам з равеснікамі з 12 год усё лета шчыравалі на калгасным полі, у тым ліку з граблямі, з сярпом, – ніякай работы не цураліся; пасля дзесяцігодкі ёй даверылі ў калгасе пасаду кладаўшчыка, затым працавала ў магазіне ў Вялічкавічах (цяпер да паслуг вяскоўцаў аўталаўка). Прыгадвае, як пасля нараджэння дзіцяці была ў дэкрэтным водпуску ўсяго з месяц – тады яе маці прыйшла на падмогу, бо старшыня папрасіў Ірыну выйсці на працу ў калгасную бухгалтэрыю, дзе затрымалася больш як на 20 гадоў, – пазней скончыла завочна тэхнікум. Яшчэ і пасля выхаду на пенсію працавала на ферме…
А Наталля Яўгенаўна амаль 40 гадоў была нязменным паштальёнам: на працягу дзесяцігоддзяў роднымі ёй вёскамі сталі не толькі Вялічкавічы, але і Кастары, Сіўкі, часам і частку Навасёлак абслугоўвала.
Васіль Яўгенавіч (у іх з жонкай аднолькавае імя па бацьку) таксама не аматар перамены месцаў працы:
яго вадзіцельскі стаж пачынаў адлік яшчэ ва “Усходзе” (на калгаснай машыне працаваў і яго бацька), і сёння тэр мін работы важкі – 46 га доў. Аднак заслужаны адпачынак пакуль што адкладвае, хоць і на пенсіі ўжо. Далёка не першай маладосці яго ЗІЛ заўсёды ў працоўным “наст роі” дзякуючы клапатліваму гаспадару.
Гэтаксама і іх сын Мікалай – з 18-і гадоў працуе ў гаспадарцы вадзіцелем. Два гады таму атрымаў новы МАЗ… З часам займець сваё жыллё – у планах Мікалая і Ганны, якая (яна родам са Жлобіна) стала нявесткай працавітай, паважанай сям’і. Але пакуль дзеці малыя, вельмі зручна, што пры неабходнасці іх можна пакінуць дома пад наглядам бабуль, – Каця, Насця і Марына вучацца традыцыям сваёй вялікай сям’і.
Так, складана ўявіць сабе, каб ва ўсіх супадалі б звычкі, мэты і погляды на жыццё. Да таго ж і асаблівай цярплі васцю, на жаль, мы не адроз ні ваемся. Тым не менш, патрыярхальны лад вялікай сям’і мае нейкую сваю прывабнасць, і тыя, каму яна даступная, мабыць, больш багатыя за іншых у пэўным сэнсе слова…
* * *
P. S. У Вялічкавічах немагчыма не звярнуць увагу на тое, што дарога праз вёску ў выбоінах (заасфальтавана ву ліца яшчэ падчас старшы нёў ства Васіля Яцкевіча, калі ў калгасе была свая асфальтавая ўстаноўка). Дарога мае патрэбу ў капітальным рамонце. У ДРБУ-137 патлумачылі, што да Вялікадня тут будуць праве дзены работы па ўтрыманні іс нуючага дарожнага пакрыцця.
Яшчэ адно пытанне сяльчан – аб знесеных дамах, якія належалі гаспадарцы, але доўгі час пуставалі. Тут знесена шэсць такіх дамоў. Рэшткі будаўнічых матэрыялаў пасартаваныя, часткова вывезены з участкаў, якія, хутчэй за ўсё, будуць уключаны ў поле севазвароту аддзялення акцыянернага таварыства (калі не знойдуцца жадаючыя ўзяць вызваленыя зямельныя ўчасткі для будаўніцтва жылля або вядзення ўласнай падсобнай гаспадаркі). Прынамсі, вяскоўцы спадзяюцца, што ў красавіку на тых участках будзе наведзены парадак.
Галіна НОВІК
Воўчынскі сельсавет
Хотите читать актуальные новости Каменца и Каменецкого района первыми?Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/navinykam
Это может быть интересно:
-
Профилактика с результатом: как в Каменецком районе работают с подростками
-
Любовь, дети, Беларусь: Надежда Гендель о жизни без границ
-
У каменчанина Андрея Бетлея дома «живут» 150 кроликов
-
Талант, крем и шоколад: как Максим Царук покоряет мир кондитерского искусства
-
Марта Лінік пра “Пунсовыя ветразі”, трох сябровак і прафесію мары