якая прайшла з 26 па 28 ліпеня на базе адпачынку “Электрон” у Баранавіцкім раёне, удзельнічалі пяцёра прадстаўнікоў Камянеччыны.
У складзе каманды Брэсцкіх электрасетак Сяргей Ігнацюк прадстаўляў футбол, Васіль Раманюк – валейбол, Сяргей Плясун праявіў талент у мастацкай самадзейнасці. А вось шахматная дружына была ўкамплектавана выключна прадстаўнікамі нашага раёна. Менавіта яе поспех аказаўся найбольш важкім укладам у агульнакамандную скарбонку. Так, Алег Клюшын атрымаў сем перамог запар і двойчы сыграў унічыю ў мужчынскім турніры, ён усяго паўачка “не дацягнуў” да выніку чэмпіёна Бярозаўскага раёна Генадзя Герасімава з Белаазёрска; Кацярына Гаўрысюк з Высокага пасля няўдалага старта ўсё ж змагла стаць чацвёртай у заліку сярод шахматыстак. Каманда Брэсцкіх электрасетак па шахматах у выніку заняла другое месца, уступіўшы толькі аматарам старажытнай гульні з Бярозаўскай ГРЭС. А ў агульным заліку з дзесяці “брэстэнергаўскіх” філіялаў каманда Брэсцкіх электрасетак – толькі на дзявятым месцы, што поспехам не назавеш.
Это может быть интересно:
-
В меньшинстве обыгрываем «Островец» впервые в истории противостояний в Первой лиге!
-
Центральный матч 30-го тура завершился минимальной победой «Молодечно»
-
Спортсмены Каменецкого района вновь на пьедестале
-
65-летний юбилей отпраздновала ДЮСШ «Пуща» Каменецкого района
-
Шикарный гол Романа Козела приносит «нивчанам» важнейшую победу в Витебске