З 1 студзеня 2013 года дзейнічае новы Закон “Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей”. Пра найбольш важнае ў гэтым дакуменце – гутарка з начальнікам раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва А.А.САХАРЧУК.
– Ала Аляксандраўна, як цяпер вызначаецца памер дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох год?
– З 1 студзеня разлік памеру такіх дапамог ажыццяўляецца, зыходзячы з велічыні сярэдняй месячнай заработнай платы работнікаў у рэспубліцы. Напрыклад, у перыяд з 1 да 31 студзеня 2013 года – за трэці квартал 2012-га, з 1 лютага да 30 красавіка – за чацвёрты квартал мінулага года. Акрамя таго, цяпер памер дапамогі дыферэнцыруецца ў залежнасці ад чарговасці нараджэння дзяцей у сям’і.
– Калі пераглядаецца памер дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох год?
– Захаваны штоквартальны яе перагляд. У тэрміны, аналагічныя прадугледжаным у парадку перагляду памераў іншых дзярждапамог, разлік якіх праводзіцца з велічыні бюджэту пражытковага мінімуму. Напрыклад, дапамога на дзяцей, старэйшых за тры гады, з асобных катэгорый сем’яў; па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 год.
– Які памер дапамогі па доглядзе дзіцяці да трох год?
– Дапамога на такое дзіця прызначаецца і выплачваецца ў наступных памерах: на першае дзіця – 35% сярэднямесячнай заработнай платы (цяпер 1413190 рублёў); на другое і наступных дзяцей – 40% (1615070 рублёў); на дзіця-інваліда ва ўзросце да трох год – 45% (незалежна ад чарговасці нараджэння дзіцяці-інваліда ў сям’і); пры выхаванні ў сям’ і двайнят і больш дзяцей памер дапамогі таксама выплачваецца дыферэнцыравана: 35% – на першае дзіця, 40% – на другое і наступных.
– Калі пераглядаюцца памеры дапамог?
– З 1 лютага, 1 мая, 1 жніўня, 1 лістапада праводзіцца пераразлік памеру дапамогі ў сувязі з ростам сярэднямесячнай заработнай платы У выпадку яе змяншэння дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох год прызначаецца і выплачваецца ў памеры, налічаным да змяншэння.
– Каму прызначаецца дапамога ў 50% па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох год?
– Адбыўся шэраг змяненняў, якія датычаць выплаты дапамогі ў 50% ад устаноўленай. Так, пры афармленні малых ва ўзросце да трох год ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі, захоўваецца поўны памер дапамогі. Адпаведна асобам, якія атрымліваюць дапамогу ў 50% на гэтай падставе, яе выплата з 1 студзеня ажыццяўляецца ў поўным памеры.
Разам з асобамі, якія працуюць больш за палову месячнай нормы рабочага часу ў аднаго або некалькіх наймальнікаў, дапамога па доглядзе дзіцяці да трох год прызначаецца і выплачваецца ў памеры 50% ад устаноўленай, калі асоба, якая ажыццяўляе догляд малога: працуе на ўмовах няпоўнага рабочага часу (не больш за палову месячнай нормы) і адначасова выконвае дома работу аднаго або некалькіх наймальнікаў; выконвае работу па грамадзянска-прававым дагаворы, прадметам якога з’яўляюцца аказанне паслуг, выкананне работ і стварэнне аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці; з’яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, прыватным натарыусам, адвакатам; ажыццяўляе прадугледжаныя заканадаўчымі актамі віды рамеснай дзейнасці без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці ІП.
– Як улічваюцца дзеці пры вызначэнні памеру дапамогі па доглядзе малога да трох год?
– Улічваюцца родныя дзеці ва ўзросце да 18 год, якія выхоўваюцца ў сем’ях, у тым ліку ўсыноўленыя (удачароныя), а таксама пасынкі і падчарыцы ва ўзросце да 18 год. Не ўлічваюцца дзеці, у адносінах якіх бацькі( адзін з іх) пазбаўлены бацькоўскіх правоў; адабраныя з сям’і; памерлыя; якія выхоўваюцца ў прыёмных сем’ях, дзіцячых дамах сямейнага тыпу.
– Каму, у адпаведнасці з новым Законам, прызначаюцца дапамогі на дзяцей, якім больш за тры гады?
– Згодна з Законам, дапамогі на такіх дзяцей прызначаюцца толькі тым сем’ям, якія раней мелі права на дапамогу без уліку даходаў. Гэтыя катэгорыі пашыраны. Дапамогі на дзяцей, старэйшых за тры гады, з асобных катэгорый сем’яў прызначаюцца без уліку сукупнага прыбытку, калі ў сям’і: выхоўваецца дзіця-інвалід ва ўзросце 18 год або дзіця да 18 год, інфіцыраванае вірусам імунадэфіцыту чалавека; бацька (айчым), усынавіцель (удачарыцель) з’яўляецца ваеннаслужачым, які праходзіць тэрміновую ваенную службу; абое бацькі (маці (мачаха), бацька (айчым) або адзін з бацькоў у няпоўнай сям’і, усынавіцель (удачарыцель), апякун (папячыцель) з’яўляюцца інвалідамі першай або другой групы, а таксама калі адзін з бацькоў у поўнай сям’і з’яўляецца інвалідам першай групы, а другі ажыццяўляе догляд за ім і атрымлівае дапамогу, прадугледжаную заканадаўствам. Пры гэтым умова занятасці, якая прад’яўляецца да працаздольнага бацькі ў поўнай сям’і або працаздольнага аднаго з бацькоў у няпоўнай сям’і, захоўваецца.
– Скажыце, калі ласка, якія цяпер прадугледжаны тэрміны выплаты дапамогі на дзяцей?
– Штомесячныя дапамогі, прызначаныя па месцы работы, з 1 студзеня 2013 года выплачваюцца за бягучы месяц. Гэта датычыць дапамог па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох год і дапамог на дзяцей, старэйшых за тры гады, з асобных катэгорый сем’яў. Такім чынам дасягнуты адзіны падыход да тэрмінаў выплаты дзяржаўных дапамог у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне і па месцы работы. Раней такая выплата праводзілася ў тэрміны, устаноўленыя для выплаты заработнай платы, г.зн. за папярэдні месяц.
Падрыхтавала
Вера ІВАНЮКОВІЧ.
Это может быть интересно:
-
Александр Лукашенко подписал закон, комплексно корректирующий Кодекс об образовании
-
Прямые телефонные линии. Декабрь
-
Масштабный просветительский проект «Президентская республика» продолжает шагать по Каменетчине
-
Республиканский просветительский проект «Президентская Республика» шагает по району!
-
Седьмая внеочередная сессия районного Совета депутатов 29 созыва прошла в сегодня в Каменце