У Высокім ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны засталося ўсяго 7 чалавек. Як паведаміў старшыня гарадскога савета ветэранаў Іван Ігнаценка, добрым падарункам для іх да юбілею Перамогі стала ўручэнне прыёмнікаў “Мэта-212” беларускай вытворчасці “Прамсувязь”. Работнікі “Белтэлекама” даставілі радыёпрыборы прама ў кватэры гараджан. І сёння передачы Першага нацыянальнага радыёканала, навіны вобласці слухаюць як сам старшыня савета, так і Аляксей Андронаў, Сяргей Бай, Іван Гаўрушын, Зоя Дубяга, Ганна Рамашэўская, Рыгор Шаўчук. Пажылыя ўдзячны начальніку раённага вузла электрасувязі Івану Іванашку за ўвагу і клопат.
Это может быть интересно:
-
Лариса Химич: «Работа – она отзывчивая. На труд откликается результатом»
-
С добрым сердцем! Кому помогли представители Красного Креста в этот раз?
-
Фоторепортаж. Как прошел Кубок по волейболу среди мужчин в Каменце
-
Кредо адвоката: человеком быть!
-
Совместные рейды МЧС и РОВД проходят в Каменецком районе