Напярэдадні навагодніх святаў у 10 “А” класе СШ №2 г.Каменец віншавалі пераможцаў.
Па запрашэнні дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Белавежскай выбарчай акругі №8 Уладзіміра Пузырэўскага ў першай палове снежня група школьнікаў раёна наведала Мінск, прысутнічала на адным з пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў, а сам дэпутат адказаў на пытанні вучняў. Пра гэта паведамляла раёнка. Менавіта ў час той сустрэчы Уладзімір Іванавіч прапанаваў дзецям падзяліцца ўражаннямі аб убачаным у сталіцы, напісаць сачыненні на гэтую тэму. Прапанову школьнікі падтрымалі, і на працягу наступнага тыдня ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама ўжо знаёміліся з іх творамі. Асабліва ўразіла сачыненне Лізаветы Кірылюк, вучаніцы 10 “А” класа СШ №2, якая не толькі апісала знаходжанне ў сталіцы рэспублікі, а і прадставіла свае вершы. У выніку такой своеасаблівай формы падачы работа была прызнана лепшай. Яе і накіравалі ў Мінск. А 24 снежня ў школе сустракалі госця – дэпутата Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Пузырэўскага, які ўручыў Лізе Кірылюк у падарунак электронную кнігу.
У той жа дзень у школе адбылася яшчэ адна прыемная падзея: старшыня райвыканкама Андрэй Пісарык уручыў вучню 10 “А” класа Уладзіславу Грэбню пасведчанне, падпісанае Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам, аб узнагароджанні спецыяльным Фондам Прэзідэнта РБ па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў як пераможцы заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па фізіцы 2013 года. Варта дадаць, што юнака да адказных іспытаў рыхтаваў знакаміты Міхаіл Макаед.
Вера ІВАНЮКОВІЧ.
Фота Міколы ШУМА.
Это может быть интересно:
-
Получил второе гражданство – сообщи!
-
В ходе совместного рейда контролирующих органов выявлены нарушения перевозки пассажиров
-
По инициативе одной из партий в Минске прошла диалоговая площадка
-
С 27 ноября по 5 декабря ГАИ Каменетчины проведет республиканскую профилактическую акцию «Меняй свой стиль на зимний!».
-
ОАО «Александрия-Агро»: Готовы к новым вызовам!