Ратайчыцкаму сельскаму Савету дэпутатаў прысуджана першае месца за дасягнутыя высокія паказчыкі ў рашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва і комплекснага сацыяльна-эканамічнага развіцця тэрыторый у 2012 годзе. Слова – старшыні сельвыканкама Мікалаю БУДЗІЛОВІЧУ:
– Першынство сярод сельскіх Саветаў – гэта ўзнагарода ўсяго калектыву, усіх падраздзяленняў мясцовага самакіравання. У тым ліку маёй першай памочніцы, кіраўніка спраў Алены Андрэеўны Кавальчук, дэпутатаў Савета, іншых актывістаў. Так, праяўляюць ініцыятыву нераўнадушныя да праблем людзей старасты – Алена Лявонцьеўна Кавальчук з Даўбнёва, Алена Віктараўна Зарэцкая з Зарачан, Аляксей Васільевіч Кузьміч з Трасцяніцы.
Прыклад паказваюць і нашы малаказборшчыкі – невыпадкова сельсавет названы лепшым па зборы малака з прыватных падвор’яў, дасягнуты самы высокі ўзровень яго продажу ад каровы. Хоць рагуль, на жаль, становіцца ўсё менш. Аднак, дапамога вяскоўцам істотная – кіраўніцтва ААТ “Белавежскі” забяспечвае сялянскія гаспадаркі, дзе трымаюць кароў, сенам на стойлавы перыяд, распрацавана праграма па продажы кармоў са скідкай.
На адказнай пасадзе старшыні сельвыканкама я ўсяго тры гады. Праца складаная, але цікавая. Тлумачыць нормы заканадаўства людзям дапамагае вышэйшая юрыдычная адукацыя. У рабочым парадку ў нас вырашаюцца пытанні электрасувязі, падтрымання дарог у належным стане, вулічнага асвятлення. Яшчэ да надыходу Года беражлівасці навучыліся эканоміць электраэнергію. І не за кошт скарачэння паслугі, а дзякуючы яе рацыянальнаму выкарыстанню. У вёсках устаноўлены астранамічныя таймеры, якія дакладна, згодна з асветленасцю, уключаюць і выключаюць вулічнае асвятленне. Зараз у Ратайчыцах вядзецца замена драўляных апор ліній электраперадач на жалезабетонныя.
Выканкам сельсавета ўдзячны “Белавежскаму” і персанальна яго кіраўніку, члену Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ Юрыю Дзмітрыевічу Марозу за дапамогу ў набыцці транспарту – аўтамабіля “Аўдзі-100”. Шмат увагі Юрый Дзмітрыевіч надае добраўпарадкаванню населеных пунктаў. Так, у Мінкавічах і Ратайчыцах сіламі ААТ “Белавежскі” і ў асноўным за кошт гаспадаркі ўстаноўлена ажурная агароджа, затраты вяскоўцаў склалі ўсяго 10-15%.
Вядома, наперадзе шмат спраў, надзённых праблем. Адна з іх паспяхова вырашаецца: навядзенне парадку на зямлі, знос старых хат. Ужо ліквідавана больш за дзясятак тых, дзе ніхто не жыве. На чарзе – яшчэ пяць, уласнікі якіх далі згоду на знос.
Яшчэ адна задача: у Мінкавічах замяніць састарэлую свідравіну, з якой вада цячэ з пяском уперамешку, на новую.
Наспела і праблема газазабеспячэння. Найбліжэйшы пункт падачы прыроднага газу – за 4 км. І хоць пакуль сельсавет не ўключаны ў адпаведную дзяржаўную праграму, спадзяюся, з 2015 года гэта адбудзецца, нашы жыхары не губляюць надзею. Наводзіць парадак на зямлі, шанаваць родныя мясціны яны ўмеюць.
Старшыня Ратайчыцкага сельвыканкама Мікалай Будзіловіч абмяркоўвае надзённыя задачы са старастай вёскі Зарачаны Аленай Зарэцкай.
Фота Міколы ШУМА.
Это может быть интересно:
-
Представлен в должности новый заместитель начальника Каменецкого РОВД по идеологической работе и кадровому обеспечению
-
Благоустройство в Рясне Каменецкого района. Продолжение
-
История каменчанина о гармонии между службой и личной жизнью
-
Сёння жыхары Камянеччыны далучыліся да грамадскай акцыі «Дай лесу новае жыццё»
-
Узнали, почему школьник из Каменецкого района платит за проезд в школу искусств