Удар маланкай

Выдаўся гарачым ранак 9 ліпеня. Справа ў тым, што з розніцай у адну гадзіну на пульт дзяжурнага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступілі звесткі аб пажарах. Першы адбыўся ў Бардзёўцы. Тут ад удару маланкі загарэўся цагляны хлеў. У выніку пажару агнём знішчаны дах.

А праз гадзіну адзін з пажарных пастоў ужо імчаў на выклік у Кашчэнікі, дзе гарэў нежылы дом. Калі пажарныя прыбылі на месца здарэння, то дах абваліўся, і агонь бушаваў унутры дома. Вынік пажару – агнём знішчаны дах нежылога дома і маёмасць, што там знаходзілася.

11 ліпеня каля дванаццаці гадзін ночы ў Войскай гарэў нежылы дом, у які трапіла маланка. Па прыбыцці на месца здарэння пажарнікаў устаноўлена, што дах дома поўнасцю ахоплены агнём. Дом драўляны, электрыфікаваны, аўтаномным пажарным апавяшчальнікам не абсталяваны. У выніку пажару знішчаны дах, перакрыцці, пашкоджаны сцены, маёмасць унутры дома. Пацярпелых, на шчасце, няма.

Мікалай КУПРЫШ, інспектар дзяржпажнагляду райаддзела па надзвычайных сітуацыях.

Добавить комментарий