Дзясяты раз абласная літаратурная прэмія Брэсцкага аблвыканкама імя Уладзіміра Калесніка адкрыла прыём заявак.
Літаратурная прэмія заснавана ў 2007 годзе і ўручаецца па трох намінацыях: “Проза” (у тым ліку “Драматургія” і “Публіцыстыка”), “Паэзія”, “Дзіцячая літаратура” і прысуджаецца ў гонар таленавітага пісьменніка, літаратуразнаўцы, педагога Уладзіміра Калесніка. За мінулы перыяд прэміяй была адзначана творчасць 36 літаратараў Брэстчыны, творы якіх абагацілі духоўнае жыццё і нацыянальную культуру рэгіёна.
Матэрыялы на вылучэнне твораў на суісканне прэміі прадстаўляюцца не пазней за 1 лістапада 2021 на адрас Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі: пр-т Машэрава, 75/1, каб.605 (тэл. МТС +375333181589). У аргкамітэт неабходна падаць: кароткую біяграфічную даведку, 2 экземляры вылучаемай кнігі, якая была выдадзена ў 2019-2021 гадах, рэцэнзіі, водгукі ў прэсе на дадзены твор.
Уручэнне прэміі адбудзецца на спецыяльнай цырымоніі напрыканцы 2021 года.
Таццяна ДЗЕМІДОВІЧ,
cтаршыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Это может быть интересно:
-
Израиль и США открыли ящик Пандоры, Иран объявил джихад. Главное о ситуации на Ближнем Востоке
-
БЕЗОПАСНО ЛИ В ВАШЕМ ДОМЕ? АКЦИЯ “ДОМ БЕЗ ПОЖАРА” ПРОШЛА НА КАМЕНЕТЧИНЕ
-
Папа Римский призвал не допустить «спираль насилия» из-за ситуации в Иране
-
Заявление Министерства иностранных дел Республики Беларусь в связи с обострением ситуации на Ближнем Востоке
-
МИД Беларуси решительно осудил эскалацию конфликта на Ближнем Востоке, в результате которой гибнут люди