Увага! Мы шукаем маладых літаратурных крытыкаў!

Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі абвяшчае другі сезон літаратурнага конкурсу “Маладая літаратурная крытыка”.

Сёлета літаратурныя спаборніцтвы будуць прысвечаны 100-годдзю з Дня нараджэння Уладзіміра Калесніка – вядомага крытыка, літаратуразнаўцы, прафесара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа.

Да разгляду прымаюцца рэцензіі, напісаныя на асобныя мастацкія творы лаўрэатаў літаратурнай прэміі Брэсцкага аблвыканкама імя У. Калесніка (са спісам твораў, адзначаных гэтай высокай узнагародай, можна пазнаёміцца на сайце Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага).

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты 1-5 курсаў вышэйшых навучальных устаноў і маладыя літаратары да 35 гадоў.

Да разгляду прымаецца адзін артыкул аднаго аўтара. Аб’ём яго не павінен перавышаць 15000 знакаў. Раней апублікаваныя рэцэнзіі да конкурсу не дапускаюцца.

Конкурсныя творы прымаюцца да 1 чэрвеня 2022 года на адрас: tatiana.demidovich@gmail.com. У асобным файле канкурсант павінен пазначыць сваебіяграфіюі кантакты.

У склад журы конкурсу ўвойдуць пісьменнікі Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, журналісты і выкладчыкі.

Па выніках конкурсу адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя з удзелам маладых крытыкаў, падчас якой будуць названы лаўрэаты конкурсуі пераможца.

Мы чакаем працы са свежым і арыгінальным поглядам на мастацкі твор, глыбокім аналізам і шчырымі ўражаннямі. Вырасцім новае пакаленне літаратурных крытыкаў разам!

Таццяна ДЗЕМІДОВІЧ,
старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.