Увага: пачаўся конкурс “Летапісцы роднага краю”

Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі і Брэсцкі абласны краязнаўчы музей аб’яўляюць краязнаўчы конкурс “Берасцейскія пісьменнікі – летапісцы роднага краю”.

Ён праводзіцца з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да краязнаўчай дзейнасці, якую ажыццяўляюць айчынныя літаратары, услаўлення малой радзімы праз развіццё літаратурнага і гістарычнага краязнаўства, папулярызацыі творчасці пісьменнікаў Брэсцкай вобласці, яыяўлення і падтрымкі таленавітых аўтараў.

Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца крытычныя работы на беларускай або рускай мовах, у якіх паказана, як пісьменнікі Берасцейшчыны адлюстроўваюць у сваёй творчасці малую радзіму і яе гістарычае мінулае. Аб’ём твораў павінен утрымліваць 10-12 тысяч знакаў.

Удзельнічаць могуць не толькі прафесійныя навукоўцы і пісьменнікі, але і аматары ў трох узроставых групах: навучэнцы 10-11 класаў школ, каледжаў, ліцэяў, гімназій; студэнты ВНУ; дарослыя.

Тэматыка конкурсных работ можа быць разнастайнай, але абавязкова адпавядаць мэтам і задачам конкурсу.

Работы, набраныя на камп’ютары, прымаюцца на разгляд з 1 лютага да 31 сакавіка 2023 года Брэсцкім абласным аддзяленнем СПБ па электроннай пошце: tatiana.demidovich@gmail.com (з пазнакай: на конкурс “Пісьменнікі – летапісцы”). Канкурсанты паведамляюць у сваёй заяўцы прозвішча, імя, імя па бацьку, год нараджэння, хатні адрас, кантактны тэлефон.

Пераможцы (лаўрэаты) конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і падарункамі ад Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Урачыстае падвядзенне вынікаў краязнаўчага конкурсу і ўганараванне яго пераможцаў (лаўрэатаў) адбудзецца 18 красавіка 2023 года, у Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін.

Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пiсьменнiкаў Беларусi