Тэхагляд у Каменцы. Рэальна?!

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

На тэрыторыі аўтакалоны “Каменец” філіяла “Аўтобусны парк №1 г.Брэст” ААТ “Брэстаблаўтатранс” узводзіцца станцыя дыягностыкі. Мы вырашылі высветліць, ці хутка тут будзе наладжаны аўтасэрвіс.

Начальнік аўтакалоны Віктар Крахмалюк патлумачыў, што неабходнасць у такой станцыі наспела даўно, бо колькасць транспартных сродкаў у раёне павялічва

Праектнай дакументацыяй будучай станцыі ў аўтакалоне заняліся яшчэ ў канцы 2010 года. Генпадрадчык работ – кобрынская фірма: ТАА “Маго”. Пача­лі з прывядзення ў належны стан будынка рамонтнай майстэрні: паставілі новыя вокны, дзверы, перакрылі дах. Цяпер  падрадчыкі і субпадрадчыкі працуюць унутры памяшкання, зварваюць каркас пад абсталяванне, уста­наўліваюць апалубку пад бетанаецца, а на працуючай дыягнастычнай станцыі ў Высокім праводзяць  тэхагляд толькі легкавых машын і транспарту грузападымальнасцю да трох з паловай тон. Большасць уладальнікаў асабістых машын і юрыдычныя асобы едуць на тэх­агляд у Брэст. На новай станцыі ў Каменцы яго будуць прахо­дзіць усе віды транспарту, уключаючы аўтобусы і вяліка­груз­ную тэхніку. Тут жа змогуць праверыць аўто на спраўнасць па розных параметрах у любы час.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Такім чынам станцыя дыягнос­тыкі павялічыць прапускную здо­льнасць абслугоўванне сцен ямы для агляду тэх­ні­кі. Прайшло ўжо тры гады, на снежань 2013-га намечаны ўвод аб’­екта ў эксплуатацыю. Але з-за недастатковага фінансавання гэ­ты тэрмін адцягваецца. І пакуль ні прараб “Маго” Сяргей Лоўда, ні начальнік аўтакалоны Віктар Крахмалюк наз­ваць яго не могуць.

Будзем аптымістамі: коль­кі часу абыхо­дзіліся без такой станцыі, пачакаем яшчэ…

Вера ІВАНЮКОВІЧ.

Фота Міколы ШУМА.

Добавить комментарий