Тэніс: шанцуе мацнейшым

P1100777Другога сакавіка ў спарткомлексе г.Каменец прайшло першынство раёна па настольным тэнісе сярод юнакоў і дзяўчат базавых школ.

Перамогу ў спаборніцтвах атрымалі навасёлкаўскія майстры малой ракеткі (Васілій Кузьміч, Павел Дзмітрук і Лізавета Кісель), якіх вядзе трэнер Вадзім Місавец (на здымку). Другое месца аспрэчвалі каманды Хадасоў і Каленкавічаў: кожная з іх набрала 11 ачкоў. Па дадатковым паказчыку больш пашанцавала хадасоўскім тэнісістам. Яны і сталі другімі. Каманда Каленкавіцкай БШ, якая станавілася пераможцам апошнія гады, – на трэцім месцы. Чацвёртае і пятае месцы падзялілі вучні Агародніцкай і Стаўскай школ адпаведна. У асабістым заліку першынствавалі Васілій Кузьміч з Навасёлкаўскай і Святлана Міхальчук з Агародніцкай БШ.

Добавить комментарий