Некалькі гадоў таму, дзякуючы магчымасцям бесправадной тэлефоннай сувязі, знікла праблема тэлефанізацыі жылля грамадзян. Амаль дзве тысячы абанентаў у раёне скарысталі паслугі бесправадной тэлефаніі. Аднак сёлета кожны з іх загадзя быў папярэджаны аб часовым адключэнні тэлефонаў…
– Якая прычына гэтага? – пацікавілася ў намесніка начальніка вузла электрасувязі Сяргея Рудзіка.
– Часовае спыненне паслуг тэлефаніі гэтым абанентам звязана з пераключэннем на другога аператара, пераходам на больш новыя тэхналогіі. Аб часовых нязручнасцях людзі былі папярэджаны пісьмова, атрымалі тлумачэнні, з кожным абанентам заключана адпаведнае дадатковае пагадненне. Усе гэтыя тэлефоны на строгім уліку, і аб даце замены абсталявання кожны абанент будзе праінфармаваны дадаткова.
– І як хутка адбудзецца “пераход” да другога аператара?
– Ён пачаўся ўжо. Некалькі стрымлівае тэмп работ недастаткова хуткае паступленне новага абсталявання. Найперш падключаем да яго тэлефоны грамадзян, якія маюць найбольшую патрэбу ў сацыяльнай абароне. Паэтапна пераходзім да другіх груп насельніцтва, імкнемся, каб тэрмін часовага адключэння тэлефона, інтэрнэта і іншых паслуг быў мінімальным. Мяркуем, што ў верасні гэта работа будзе завершана.
– Часам даводзілася чуць нараканні на “павольнасць” інтэрнэт-паслуг, калі тэлефанія бесправадная. А як будзе цяпер?
– Так, сёння абаненту патрэбны тэхналогіі са значнай хуткасцю доступу ў інтэрнэт-сетку. Таму і ставім за мэту пастаяннае паляпшэнне якасці паслуг сеткі перадачы даных. Выкарастоўваючы тэхналогіі ЗG, Белтэлекам і вядзе работу па пераключэнні абанентаў бесправаднога абаненцкага доступу WLL з сеткі СDМА на сетку GSM і правадную сетку. З той прычыны і ўзніклі часовыя нязручнасці. Але спадзяемся на паразуменне з нашымі кліентамі і далейшае супрацоўніцтва.
Галіна НОВІК.
Это может быть интересно:
-
46-Й РАЙОННЫЙ СЛЕТ-КОНКУРС ЮНЫХ ИНСПЕКТОРОВ ДОРОЖНОГО ДВИЖЕНИЯ ПРОХОДИТ В КАМЕНЦЕ
-
Освящение пасхальных куличей пройдет в Каменце
-
В «Беловежских сырах» проверили знания истории Великой Отечественной войны
-
КОЛЛЕКТИВ «КАТРЫНКА» ПОДТВЕРЖДАЕТ СВОЕ ВЫСОКОЕ ЗВАНИЕ
-
Об истории, сфере здравоохранения и иных насущных вопросах говорили сегодня в Высоком