Тыдзень рэкламы праводзіцца ў гэтыя дні ў Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Усевалада Ігнатоўскага.
Без паслуг бібліятэкі ў сваім жыцці, напэўна, яшчэ не абышоўся ні адзін чалавек, бо гэта – шлях да ведаў, адукаванасці, эрудыцыі, гэта наогул шлях да свядомасці чалавека. А дапамагаюць нам разабрацца ў кніжных скарбах бібліятэкары.
У раённай бібліятэцы яны праводзяць акцыю “Перачытваючы нанова” у адкрытым праглядзе літаратуры. Са створаных раздзелаў “Духоўнае багацце ў роднай мове”, “Класіка заўсёды сучасная” і “Літаратурныя імёны новага веку” можна даведацца шмат цікавага і карыснага.
Загадчыца аддзела абслугоўвання раённай бібліятэкі Алена Красоўская зазначае, што на Тыдні рэкламы арганізаваны дзве тэматычныя выставы – “Кніжныя скарбы Камянеччыны” (прадстаўлены рэдкія старыя кнігі з фонду бібліятэкі і чытачоў) і “Мы розныя – мы роўныя” (работы інвалідаў, якія наведваюць дзённае аддзяленне ТЦСАН). А яшчэ з нагоды Дня бібліятэк наладзілі фотавыставу “Мы працуем, мы адпачываем”.
У чацвер, 12 верасня, прайшоў вечар-сустрэча з актыўнымі чытачамі бібліятэкі. Для іх былі распрацаваны розныя намінацыі, у прыватнасці, “Першая ластаўка” – ёю стала Марыя Янішэўская, “Самы чытаючы чытач” – Ніна Нагорная, “Эрудыт года” – Лідзія Сахарчук, “Літаратурны гурман” – Зінаіда Таранько, “Ганаровы чытач” – Ганна Карачанцава, “Шчодры дарыцель” – Георгій Мусевіч і іншыя. Усе намінанты былі заахвочаны.
На гэтую сустрэчу запрасілі і інвалідаў з ТЦСАН. Для супрацоўнікаў бібліятэкі, якія падтрымліваюць цесныя сувязі з аддзяленнем дзённага знаходжання, яны падрыхтавалі канцэртную праграму і ўручылі сувенір, зроблены сваімі рукамі.
Дзень за днём супрацоўнікі бібліятэк дапамагаюць нам разабрацца ў шматлікім багацці мастацкай і вучэбнай літаратуры, праводзяць разнастайныя мерапрыемствы, аказваюць інфармацыйныя паслугі… І вельмі рэдка здараюцца выпадкі, калі чытач або карыстальнік не можа атрымаць неабходнае выданне або выканаць свой заказ.
Вера ІВАНЮКОВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: у чытальнай зале раённай бібліятэкі – выстава “Мы розныя – мы роўныя”.
Фота Міколы ШУМА.
Это может быть интересно:
-
Обсуждение нынешней электоральной кампании в организациях Каменетчины продолжается
-
Радость в каждый дом: представители ОАО “Беловежский” поздравили детей в опекунских семьях
-
Белорусским мобильным операторам запретили подключать платные подписки без согласия клиента
-
С коллективами электрических сетей и представительства Белгосстрах по Каменецкому району состоялись диалоговые площадки
-
Ола – трагедия и боль белорусской нации